У ДТЗ у Гродзенскім раёне загінула два чалавекі, у тым ліку аднагадовае дзіця
20 траўня, Позірк. Пра гібель двух чалавек у дарожна-транспартным здарэнні ў Гродзенскім раёне паведаміў Следчы камітэт.
Паводле даных следства, 20 траўня каля 16:30 32-гадовы кіроўца “Пежо“, рухаючыся па аўтадарозе M6, якая рамантуецца, у напрамку Мінска, выехаў на паласу сустрэчнага руху для абгону. У выніку здарылася лабавое сутыкненне з аўтамабілем “Мазда” пад кіраваннем 70-гадовага мужчыны.
У ДТЗ загінула аднагадовае дзіця, якое знаходзілася ў “Пежо“, а таксама 71-гадовая пасажыр у “Маздзе“.
Паведамляецца, што “прама зараз на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, <…> праводзіцца агляд месца здарэння, дапытваюцца сведкі, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў.
Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб).
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка


