Мінск 21:04

Свабодна наведваць лясы можна толькі ў 16 раёнах Беларусі

27 траўня, Позірк. Свабоднае наведванне лясоў у цяперашні час магчыма толькі ў 16 з 118 раёнах Беларусі, вынікае з актуальнай інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі.

Зялёным колерам пазначаныя Віцебскі, Гарадоцкі, Докшыцкі, Лепельскі, Лёзненскі, Пастаўскі і Чашніцкі раёны Віцебскай вобласці; Барысаўскі, Вілейскі, Валожынскі, Крупскі, Лагойскі, Маладзечанскі, Мядзельскі і Смалявіцкі Мінскай вобласці. У Магілёўскай вобласці свабодна наведваць лясы можна ў Шклоўскім раёне.

У 102 раёнах дзейнічаюць абмежаванні на наведванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі і збор ягад і грыбоў.

Забарона на наведванне лясоў не ўведзена ні ў адным раёне.

Згодна з апошняй сутачнай зводкай МНС, з 6:00 26 траўня да 6:00 27-га ў Беларусі ліквідавана 6 лясных пажараў (па 2 у Гродзенскай і Магілёўскай абласцях, па 1 у Брэсцкай і Гомельскай) на агульнай плошчы 0,719 га. Таксама патушаныя 4 пажары травы і кустоў на агульнай плошчы 0,531 га.

Падзяліцца: