З пачатку года суд спагнаў з выпускнікоў каледжа ў Клімавічах больш за 120 тыс. рублёў за неадпрацоўку па размеркаванні
28 траўня, Позірк. З пачатку 2026 года паводле сямі позваў суд спагнаў з выпускнікоў аграрнага каледжа ў Клімавічах (Магілёўская вобласць) больш за 120 тыс. рублёў за неадпрацоўку па размеркаванні, паведамляе Генеральная пракуратура.
Адзначаецца, што адной з прычын неадпрацоўкі абавязковага тэрміну размеркавання выпускнікамі з’яўляецца іх звальненне за прагулы.
Прыводзіцца прыклад: у 2025 годзе магілёвец скончыў навучанне ў каледжы і быў размеркаваны на камбінат школьнага харчавання “Купалінка“. “Праз непрацяглы час” ён быў звольнены за “прагулы без паважных прычын”.
Пракурор Клімавіцкага раёна прад’явіў у суд пазоў “у інтарэсах дзяржавы” аб спагнанні з выпускніка каледжа выдаткаў на яго навучанне. Пазоўныя патрабаванні задаволеныя ў поўным аб’ёме — з адказчыка ў даход дзяржавы спагнана больш за 18 тыс. рублёў.
Згодна з арт. 78 Кодэкса аб адукацыі, спецыяліст (рабочы, служачы), які не прапрацаваў належны тэрмін па размеркаванні, абавязаны пералічыць у рэспубліканскі і (або) мясцовы бюджэт сродкі, затрачаныя на яго падрыхтоўку.
Добраахвотна пакрыць выдаткі можна на працягу шасці месяцаў з дня выдання адпаведнага загаду.
Адпрацоўка па размеркаванні абавязковая толькі для выпускнікоў ВНУ, каледжаў, прафтэхвучылішчаў, якія навучаліся за кошт бюджэту. Тыя, хто навучаецца па мэтавым накіраванні ў ВНУ, абавязаныя адпрацаваць па размеркаванні 5 і больш гадоў (у залежнасці ад тэрміну, прапісанага ў дагаворы аб падрыхтоўцы спецыяліста), астатнія бюджэтнікі — 2 гады.
Кожны выпускнік пасля размеркавання атрымлівае статус маладога спецыяліста, які дае права на адпачынак пасля заканчэння навучання, грашовую дапамогу ў памеры стыпендыі, першачарговае атрыманне арэнднага жылля з камунальнага жыллёвага фонду. Прадугледжаная частковая грашовая кампенсацыя за арэнду жылля, калі выпускнік адпраўляецца па размеркаванні ў населены пункт, дзе не мае месца пражывання.
Магчымасці наймальніка звольніць маладога спецыяліста, перавесці яго на працу, не звязаную з атрыманай спецыяльнасцю, абмежаваныя.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- У Беларусі вучыцца каля 150 грамадзян Зімбабвэ — СергеенкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка


