Мінск абмяркоўвае з прадстаўнікамі краін ЕС, “як падступіцца да нармалізацыі“ стасункаў — Латушка

27 траўня, Позірк. Беларускія функцыянеры абмяркоўваюць з прадстаўнікамі краін Еўрасаюза, “як падступіцца да нармалізацыі“ стасункаў, заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка ў інтэрв’ю тэлеканалу “КИЇВ24“ (запісанае ў сталіцы Украіны 26 траўня).
“Апошнім часам пачалі з’яўляцца галасы, я не буду хаваць гэтага. Магчыма, яны ціхія. Нам спрабуюць сказаць, што гэта тэхнічныя кантакты: дыпламаты прыязджаюць у Мінск — французскія, нямецкія“, — сказаў Латушка.
“У адказ яны ўжо нават паклікалі там кагосьці. І зноў кажуць: тэхнічныя кантакты”, — дадаў палітык.
Адзначыўшы “мінімальную на сёння“ суб’ектнасць Аляксандра Лукашэнкі, экс-дыпламат паставіў пытанне: “І пра што з ім можна гаварыць?“
“Можна казаць пра тое, што ён павінен змяніць унутраную рэпрэсіўную палітыку і спыніць падтрымліваць агрэсію“, — мяркуе Латушка.
Каментуючы тэлефонны званок прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона Лукашэнкі 24 траўня, намеснік кіраўніца АПК паведаміў, што дэмсілы Беларусі былі апавешчаныя Парыжам пра такія планы загадзя.
“У нас была раней інфармацыя: прадстаўнік Елісейскага палаца таемна прыязджаў на сустрэчу з Лукашэнкам і праводзіў перамовы яшчэ пару гадоў таму”, — дадаў ён.
Латушка звярнуў увагу на тое, што па выніках размовы не было афіцыйнага камуніката з боку Францыі, бо “не хоча Макрон называць [Лукашэнку] прэзідэнтам“ (запыт “Позірку“ ў Елісейскі палац таксама застаўся без адказу).
“Мы ведаем, што сказаў Макрон <…>. Ён яму сказаў: “Першае: толькі паспрабуй [ўступіць у вайну]! Дзеянні ў адказ будуць вельмі магутнымі, жорсткімі з боку ЕС. І другое: ты хочаш стасункаў з ЕС? Мяняй унутраную палітыку, спыняй рэпрэсіі”, — сказаў Латушка.
Пра тое, што “дыялог непублічны [Мінска з Захадам] ідзе апошні год вельмі інтэнсіўна“, заявіў напярэдадні намеснік міністра замежных спраў Ігар Сякрэта ў інтэрв’ю “Першаму інфармацыйнаму” тэлеканалу.
“Мы сустракаемся рэгулярна з калегамі нашымі, дырэктарамі палітдэпартаментаў, намеснікамі міністраў у сталіцах і на пляцоўках міжнародных арганізацый, [што] не афішуецца“, — сказаў ён.
Паводле сцвярджэння Сякрэты, абмяркоўваецца палітыка, эканоміка, “супрацьстаянне аднабаковым прымусовым мерам“.
Аб праведзенай “з ініцыятывы італьянскага боку“ сустрэчы намесніка міністра адукацыі Беларусі Кацярыны Пятруцкай з намеснікам генеральнага дырэктара МЗС Італіі (каардынатарам па міграцыйнай палітыцы і італьянскай адукацыі ў свеце) Самуэлай Ізапі ў Мінску паведаміла прэс-служба беларускага Мінадукацыі 26 траўня.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- У Беларусі вучыцца каля 150 грамадзян Зімбабвэ — СергеенкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


