У Польшчы канфіскавана больш за 580 тыс. пачкаў нелегальных беларускіх цыгарэт
21 траўня, Позірк. Аб канфіскацыі Падляскім аддзяленнем Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы больш за 580 тыс. пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі паведамляецца 21 траўня на яе сайце.
Груз быў знойдзены на складзе і ў кантэйнеры на адным з прыватных участкаў у гміне Лукаў (Люблінскае ваяводства). Калі б нелегальны тавар паступіў у продаж, страты дзяржаўнага бюджэту склалі б больш за 20 млн злотых (больш за 5,4 млн долараў), гаворыцца ў рэлізе.
Расследаванне вядзе Падляскае мытна-падатковае ўпраўленне ў Беластоку пад наглядам раённай пракуратуры ў Лукаве. Затрыманаму 43-гадоваму мужчыну (грамадзянства не называецца) прад’яўленыя абвінавачванні ў злачынстве, звязаным з незаконным абаротам падакцызных тавараў.
Паводле хадайніцтва пракурора падазраваны арыштаваны на тры месяцы. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Пры гэтым справа “носіць характар, які развіваецца”. У прыватнасці, высвятляецца, якім чынам трапілі ў Польшчу выяўленыя беларускія цыгарэты.

- Грамадства
- ГрамадстваУ першы дзень анамальнай спякоты на метэастанцыях Беларусі абнавілася 10 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


