Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў траўні і з пачатку 2026 года

1 чэрвеня, Позірк. Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты ў траўні і з пачатку 2026 года, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.
За мінулы месяц патанненне долара склала 2,25%. На першай пазіцыі Расія (-5,15%), на трэцяй — Таджыкістан (-1,66%). Далей — Грузія (-0,84%) і Арменія (-0,70%).
Па выніках пяці месяцаў 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 4,93% (з 2,9027 да 2,7596 рубля). На першым месцы Расія — 9,21% (з 78,2267 да 71,0224 рубля), на трэцім — Арменія — 3,46% (з 381,36 да 368,18 драма).
Агулам на тэрыторыі былога СССР у траўні 2026 года долар патаннеў на 0,19%, з пачатку года — на 0,78%. У траўні 2025-га было зафіксавана зніжэнне на 0,91%, за пяць месяцаў года — на 5,80%.
Даведачна: у Польшчы долар у траўні патаннеў на 0,18%, з пачатку года — падаражэў на 1,05% (з 3,6016 да 3,6395 злотага).
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў траўні і з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка



