Курсы куплі і продажу наяўнага долара ў траўні прадэманстравалі рознанакіраваную дынаміку

3 чэрвеня, Позірк. На 2,97% (з 2,9263 да 2,8394 рубля) знізіўся за пяць месяцаў 2026 года сярэдні курс наяўнага долара ЗША, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз каціровак, што выстаўляюць галаўныя аддзяленні беларускіх банкаў.
У студзені долар патаннеў на 2,92% (да 2,8409 рубля), у лютым — падаражэў на 0,38% (да 2,8518), у сакавіку — на 3,18% (да 2,9426), у красавіку — патаннеў на 3,66% (да 2,8348), у траўні — падаражэў на 0,16%.
Сярэдні курс куплі зменшыўся ў траўні на 0,62% (з 2,8118 да 2,7945 рубля), продажу — павялічыўся на 0,93% (з 2,8578 да 2,8843). З пачатку года курс куплі знізіўся на 3,60% (з 2,8990), продажу — на 2,35% (з 2,9536).
Летась у студзені–траўні наяўны долар патаннеў на 13,81% (з 3,4625 да 2,9843 рубля), за год — на 15,49%.
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка


