Кіраўнік французскай выведкі Лернер наведаў Мінск — крыніца “Позірку”
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 3 чэрвеня 2026 года ў 19:05

3 чэрвеня, Позірк. Пра візіт у Беларусь генеральнага дырэктара Галоўнага ўпраўлення знешняй бяспекі Францыі Нікаля Лернера паведаміў у сваім тэлеграм-канале экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі на выбарах 2020 года Валерый Цапкала.
Ён спаслаўся на “крыніцы, вартыя даверу”.
Крыніца “Позірку” ў дыпламатычных колах пацвердзіла гэтую інфармацыю, паведаміўшы, што візіт Лернера ў Мінск адбыўся на гэтым тыдні, ён быў здзейснены па даручэнні прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона.
Паводле сцвярджэння Цапкалы, “асаблівая ўвага” падчас візіту Лернера была нададзеная “пытанням рэгіянальнай бяспекі, захаванню Беларуссю бяз’ядзернага статусу і недапушчэнню яе ўключэння ў расійска-ўкраінскі канфлікт”.
Пры гэтым, як і заяўлялася раней у французскіх СМІ, “беларускаму боку была гранічна ясна даведзеная пазіцыя Парыжа адносна магчымых наступстваў для Беларусі ў выпадку яе прамога ўдзелу ў вайне альбо выкарыстання беларускай тэрыторыі для дзеянняў, звязаных з ядзернай зброяй”.
“Лукашэнка быў папярэджаны аб сур’ёзных палітычных, эканамічных і міжнародна-прававых наступствах, якія могуць наступіць у выпадку далейшай эскалацыі”, — адзначыў Цапкала.
Паводле яго слоў, Лукашэнка “запэўніў французскі бок у тым, што Беларусь не мае намеру дапускаць агрэсіўных дзеянняў супраць Украіны са сваёй тэрыторыі і зацікаўленая ў захаванні міру і стабільнасці ў рэгіёне”.
Таксама экс-прэтэндэнт у прэзідэнты паведаміў, што “падчас перамоваў абмяркоўваліся пытанні вызвалення палітычных зняволеных, гуманітарная сітуацыя ў Беларусі і перспектывы далейшага ўзаемадзеяння паміж Мінскам і Еўрапейскім саюзам”. Асобная ўвага была нададзеная “санкцыйнай палітыцы ЕС”.
Паводле даных Цапкалы, Лернер “ужо далажыў прэзідэнту Францыі аб выніках перамоў”, гэтая інфармацыя “была станоўча ўспрынятая ў Елісейскім палацы”.
Пра тое, што Макрон дашле на перамовы ў Мінск свайго прадстаўніка, Лукашэнка заявіў, размаўляючы з журналістамі па выніках саміту Еўразійскага эканамічнага саюзу 29 траўня ў Астане.
Тады ён сцвярджаў, што візіт адбудзецца 1 або 2 чэрвеня.
Лукашэнка ў той дзень прызнаў, што Макрон у размове з ім папярэдзіў пра наступствы ўступлення Беларусі ў вайну, фактычна пацвердзіўшы згаданую вышэй інфармацыю французскіх СМІ.
Тэлефонная размова Макрона і Лукашэнкі адбылася 24 траўня.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка



