Дзікія жывёлы ўсё часцей прыходзяць у населеныя пункты ў пошуку ежы — Мінпрыроды

4 чэрвеня, Позірк. Дзікія жывёлы ўсё часцей прыходзяць у населеныя пункты ў пошуку ежы, паведаміла кансультант упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Лізавета Рэут на прэс-канферэнцыі ў Мінску 4 чэрвеня.
Паводле яе слоў, мяняць звыклы лад жыцця іх змушае змяненне клімату.
“Немалаважным фактарам” таго, што дзікія жывёлы сталі прыкметней, Рэут назвала павелічэнне іх колькасці.
Паводле яе слоў, меры рэагавання “для ліквідацыі сітуацыі, якая звязаная непасрэдна з паводзінамі дзікіх жывёл“, абавязаныя прымаць мясцовы выканкам: “Прадстаўнікі [адпаведнай] камісіі выязджаюць на месца, непасрэдна прымаюць рашэнні аб далейшым лёсе дзікай жывёлы, усё гэта афармляецца актам, і гэты акт з’яўляецца падставай для прыняцця мер”.
Пры выяўленні дзікіх жывёл у населеных пунктах варта “неадкладна паведаміць у аператыўна-дзяжурную службу тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў або ў дзяжурную раённую службу па надзвычайных сітуацыях”. Таксама можна звярнуцца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, непасрэдна ў спецкамісію. Не варта спрабаваць самастойна надаваць дапамогу такім жывёлам, таму што жывёлы могуць быць хворыя на шаленства, адзначыла кансультант.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



