Па факце смяротнага здарэння ў шахце “Беларуськалія” заведзеная крымінальная справа

12 чэрвеня, Позірк. Па факце смяротнага здарэння ў шахце “Беларуськалія” ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 303 КК (парушэнне правілаў бяспекі горных або будаўнічых работ, якое прывяло з неасцярожнасці да смерці чалавека), паведаміла 12 чэрвеня прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле звестак следства, у выніку інцыдэнту загінуў 50-гадовы мацавальнік рудніка. Траўмавана два чалавекі: 34-гадовы трактарыст участка атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні; 18-гадовы навучэнец каледжа, які праходзіць навучальную практыку на рудніку, — пашкоджанні нагі. Пацярпелыя шпіталізаваныя.
Адзначаецца, што следча-аператыўная група агледзела месца здарэння, зафіксавала следавую карціну, дапытала сведкаў і прызначыла шэраг экспертных даследаванняў. Вынятая дакументацыя, у тым ліку па датрыманні тэхнікі бяспекі і ахове працы.
Пра няшчасны выпадак са смяротным вынікам, які здарыўся 11 чэрвеня на рудніку 3-га рудаўпраўлення “Беларуськалія”, прадпрыемства паведаміла на наступны дзень пасля здарэння.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



