Напрыканцы чэрвеня ў Беларусі чакаюць парламенцкую дэлегацыю Нігерыі

13 чэрвеня, Позірк. Візіт парламенцкай дэлегацыі Нігерыі ў Беларусь мае адбыцца 23–26 чэрвеня, вынікае з графіка працы ніжняй палаты беларускага парламента — Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Паводле інфармацыі заканадаўчага органа, нігерыйскую дэлегацыю ўзначаліць Бэла Каоджэ — старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнай асамблеі па сельскагаспадарчай вытворчасці і паслугах.
24 чэрвеня 2025 года паведамлялася, што падчас візіту ў Нігерыю беларускай урадавай дэлегацыі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Віктарам Каранкевічам, афрыканскай краіне былі перададзеныя “тысячы адзінак беларускай тэхнікі”. У цырымоніі ўзяў удзел прэзідэнт Нігерыі Бола Цінубу, якому было перададзенае запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі наведаць Беларусь (візіт пакуль не адбыўся).
30 кастрычніка Каранкевіч па выніках нарады ў Лукашэнкі заявіў, што ў рамках рэалізацыі першага этапа праграмы супрацы з Нігерыяй Беларусь паставіла ў гэтую афрыканскую краіну больш за 2 тыс. трактароў, 7 тыс. адзінак навяснога прычапнога абсталявання і каля 9 тыс. запасных частак да гэтай тэхнікі.
Наступным крокам, паводле яго слоў, мае стаць стварэнне сумесных зборачных вытворчасцей, пасля гаворка пойдзе пра сумесную перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі.
Нігерыя — адна з нешматлікіх краін Афрыкі, дзе маецца амбасада Беларусі. Беларускае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Абуджы (адкрытае ў снежні 2011 года) таксама адказвае за прадстаўленне інтарэсаў Мінска ў Гане, Камеруне і Кот-д’Івуары.
Згодна з апошнімі апублікаванымі на сайце амбасады данымі, якія састарэлі на пяць гадоў, у 2021 годзе двухбаковы тавараабарот Беларусі і Нігерыі склаў 7,8 млн долараў (беларускі экспарт — 5,6 млн, нігерыйскія пастаўкі — 2,2 млн).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



