Ад пачатку года памежнікі Літвы прызямлілі 22 дроны з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі

16 чэрвеня, Позірк. Ад пачатку 2026 года памежнікі Літвы прызямлілі 22 дроны з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі, вынікае з паведамлення Службы аховы дзяржаўнай мяжы гэтай балтыйскай краіны.
Апошні такі выпадак адбыўся 14 чэрвеня ў Шальчынінкскім раёне. Адзначаецца, што невялікі аб’ект, які ляцеў ад мяжы Беларусі, памежнікі выявілі з дапамогай сістэмы відэаназірання ля вёскі Даўгідоніс.
“Пасля неадкладнага прымянення абсталявання для процідзеяння дронам аб’ект знік з поля зроку, — гаворыцца ў паведамленні. — Памежнікі ачапілі меркаваны раён здарэння і пачалі пошукі дрона, які ўпаў. Неўзабаве ён быў знойдзены на палях ля вёскі Дзімітрай. Да самаробнага лятучага апарата, аснашчанага GPS-перадатчыкам, быў прымацаваны скрутак, абгорнуты празрыстай поліэтыленавай плёнкай”.
Пасля высветлілася, што дрон транспартаваў 200 пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі (кошт з улікам абавязковых у Літве падаткаў — 1.102 еўра).
Па факце “набыцця і перавозкі падакцызных тавараў з парушэннем вызначанага парадку” распачатая адміністрацыйная вытворчасць.
Паводле інфармацыі САДМ, за ўвесь 2025 год памежнікі перахапілі 59 дронаў з кантрабандай, якія заляцелі з Беларусі, за 2024 — 54.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



