Латушка прапанаваў ЕСЗД выпусціць тлумачэнні па статусе беларусаў у чаканні ДНЖ і міжнароднай абароны

Архіўнае фота: “Позірк”
17 чэрвеня, Позірк. Аб магчымых варыянтах вырашэння праблем беларусаў, якія сутыкаюцца з перашкодамі пры адкрыцці і выкарыстанні банкаўскіх рахункаў у краінах ЕС, гаворыцца ў звароце намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі, накіраваным Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў (ЕСЗД).
Прэс-служба АПК нагадвае, што сітуацыя “істотна ўскладнілася“ пасля падпісання Аляксандрам Лукашэнкам указа № 278 ад 4 верасня 2023 года “Аб парадку выдачы дакументаў і ажыццяўлення дзеянняў“, які забараніў падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарта за межамі краіны ў яе дыпламатычных прадстаўніцтвах.
Беларусы за мяжой “трапілі ў прававую пастку“ з дакументамі, лічыць палітык: “У шэрагу краін ЕС працэс атрымання або падаўжэння дазволу на жыхарства, у тым ліку праз працэдуры міжнароднай абароны, займае ад шасці да 24 месяцаў“.
Камерцыйныя банкі праз “празмерна асцярожнае трактаванне правілаў” блакуюць доступ да мабільных праграм, картак і іншых банкаўскіх сервісаў для найбольш уразлівай катэгорыі беларусаў, дадаў Латушка.
Для вырашэння сітуацыі палітык прапанаваў ЕСЗД “выпусціць афіцыйныя тлумачэнні“, якія пацвярджаюць, што асобы, якія чакаюць ДНЖ або рашэнне па міжнароднай абароне і маюць адпаведныя дакументы ад нацыянальных уладаў, “павінны разглядацца нароўні з асобамі, якія ўжо атрымалі дазвол на жыхарства”.
Таксама прапануецца прызнаць дастатковай падставай для вызвалення ад абмежаванняў праязны дакумент замежніка і часовае пасведчанне асобы, якое выдаецца пры падачы заявы на міжнародную абарону.
Намеснік кіраўніцы АПК просіць “рэкамендаваць банкам не абмяжоўваць доступ да мабільных праграм і плацежных інструментаў на перыяд чакання дакументаў, калі легальнасць знаходжання чалавека ў краіне афіцыйна пацверджаная”.

- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года на аб'ектах АПК згарэла або пацярпела 36 адзінак сельгастэхнікі — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 32 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа 25 дзён кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 900 спробаў незаконнай міграцыі з беларускайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–26 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства

