Брытанскі прэм’ер Стармер абвясціў пра адстаўку — Ціханоўская падзякавала яму за падтрымку дэмакратычнай будучыні Беларусі

22 чэрвеня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падзякавала Кіру Стармеру, які абвясціў пра адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі, за “падтрымку дэмакратычнай будучыні Беларусі”.
“У той час, калі дыктатары спрабуюць раскалоць і запалохаць Еўропу, вы цвёрда выступалі на баку свабоды. Беларусы заўсёды будуць з удзячнасцю памятаць вашу салідарнасць”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Стармер, які ўзначальваў брытанскі ўрад з ліпеня 2024 года, 22 чэрвеня 2026-га абвясціў пра сыход у адстаўку пасля ўзмацнення ціску ўнутры ўласнай Лейбарысцкай партыі і падзення папулярнасці кабінета.
Цяпер партыя мае абраць новага лідара. Стармер застанецца выконваць абавязкі кіраўніка ўрада да перадачы паўнамоцтваў пераемніку.
На сустрэчы з Ціханоўскай 2 чэрвеня ў Лондане Стармер падкрэсліў, што яго краіна падтрымлівае свабодную і дэмакратычную Беларусь.
Брытанскі палітык асудзіў “працяглыя атакі [рэжыму Аляксандра] Лукашэнкі на дэмакратыю і ўтрыманне пад вартай палітвязняў”. Стармер таксама “пацвердзіў нязменную падтрымку Вялікабрытаніяй выкарыстання санкцый для ўчынення сталага ціску на рэжым”.
Ціханоўская ўпершыню сустрэлася са Стармерам у сакавіку 2023 года, калі яго Лейбарысцкая партыя знаходзілася ў апазіцыі. Тады абмяркоўваліся пытанні санкцый, прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці, дапамогі дэмакратычнаму руху.
У ліпені 2024 года дэмлідар правяла перамовы са Стармерам ужо як з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 7 тыс. спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — траўні каля 45% усіх інвестыцый у асноўны капітал прыпала на прадпрыемствы Мінскай вобласці і сталіцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды лета-2026Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — красавіку 2026 года Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі ў адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



