Беларусь вырашыла закрыць амбасаду ў Экватарыяльнай Гвінеі, так і не прызначыўшы амбасадара

24 чэрвеня, Позірк. Урад 24 чэрвеня прыняў пастанову “Аб закрыцці амбасады Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Экватарыяльнай Гвінеі”, вынікае з інфармацыі, размешчанай на Нацыянальным прававым партале.
Тэкст дакумента пакуль недаступны.
Адметна, што замежная ўстанова павінна была адкрыцца да 1 жніўня 2024 года ў адпаведнасці з пастановай урада № 930 ад 22 снежня 2023 года. Пасля гэтага ў інфармацыйных матэрыялах МЗС з’яўляліся звесткі аб сустрэчах часовага паверанага ў справах Беларусі ў Экватарыяльнай Гвінеі Уладзіслава Жура. На сустрэчах сярод іншага абмяркоўвалася пытанне адкрыцця амбасадара Экватарыяльнай Гвінеі ў Беларусі, аднак прагрэсу, па ўсёй бачнасці, дасягнута не было. Не быў прызначаны і амбасадар Беларусі ў афрыканскай краіне.
10 чэрвеня гэтага года Жур сустракаўся з віцэ-прэзідэнтам Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіангам Нгемай Манге, аднак у прэс-рэлізе МЗС Беларусі не сказана, ці абмяркоўвалася пытанне дыпламатычнай прысутнасці дзвюх краін на тэрыторыі адна адной.
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 5 чэрвеня прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіанга Нгему Мбасога з 84-годдзем, заявіў пра гатоўнасць Беларусі да “далейшай сумеснай працы па ажыццяўленні ўсіх намечаных ініцыятыў” і адзначыў, што разлічвае на “працяг эфектыўнага і выніковага міждзяржаўнага партнёрства”.
Ён запэўніў імянінніка, што “надае вялікае значэнне актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва” Мінска і Сьюдад-дэ-ла-Паса: “Асабліва актуальнай застаецца задача па напаўненні дасягнутых дамоўленасцей канкрэтным практычным зместам, у першую чаргу праз рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў у сферах сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, аховы здароўя і паставак тэхнікі”.
Абіанг Нгема Мбасога кіруе краінай з 1982 года.
Па выніках двухбаковых перамоў 9 снежня 2023 года ў Малаба (сталіца Экватарыяльнай Гвінеі да 2 студзеня 2026 года) Лукашэнка і Абіанг Нгема Мбасога падпісалі дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.
Дакумент, разлічаны на 2024–2026 гады, ахоплівае “15 ключавых напрамкаў узаемадзеяння”, уключаючы “кааперацыйныя праекты, пастаўкі беларускай тэхнікі і арганізацыю яе абслугоўвання, сельскагаспадарчую сферу, ахову здароўя, фармацэўтыку і рэалізацыю медыцынскага абсталявання, лясную гаспадарку”.
Бакі падпісалі пагадненні аб абароне інвестыцый, пазбяганні двайнога падаткаабкладання і прадухіленні ўхіленняў ад выплаты падаткаў на прыбытак і маёмасць.
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



