Белгідрамет: Ураджай сёлета будзе не без страт
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 9 ліпеня 2026 года ў 22:02
9 ліпеня, Позірк. Ураджай сёлета будзе “не без стратаў”, найперш на паўднёвым захадзе краіны, паведаміла начальнік службы гідралогіі і аграметэаралогіі Белгідрамета Кацярына Істоміна на прэс-канферэнцыі 9 ліпеня.
Паводле слоў сіноптыка, у шэрагу раёнаў Брэсцкай вобласці з вясны захоўваецца глебавая засуха. “Там магчымыя страты збожжавых культур і шэрагу іншых, для якіх у дадзены момант неабходнае добрае забеспячэнне вільгаццю“, — адзначыла Істоміна.
У канцы чэрвеня, калі ў Беларусі, найперш на паўднёвым захадзе, панавала гарачае надвор’е, сярэдняя тэмпература глебы вырасла да 30 градусаў, што ў першую чаргу неспрыяльна адбілася на ўтварэнні бульбяных клубняў. З іншага боку, паводле слоў прадстаўніка Белгідрамета, паскорылася паспяванне збожжавых.
Як адзначыла Істоміна, у сувязі з моцнымі ападкамі і шквалістым узмацненнем ветру на асобных участках сеткі назіранняў зафіксавана паляганне лёну, “што можа прывесці да некаторай затрымкі ўборкі“.
У красавіку з-за нізкіх тэмператур месцамі было адзначана пашкоджанне азімага рапсу, азімых збожжавых і ўсходаў яравых культур.
Агулам Белгідрамет чакае ўраджайнасць сельгаскультур на ўзроўні леташняй. “Нейкай трывогі няма”, — заявіла Істоміна.
Летась у снежні яна паведаміла, што праз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



