Толькі расійскі рубель падаражэў на таргах 9 ліпеня

9 ліпеня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 9 ліпеня.
Курс долара знізіўся да 2,8607 (-0,34%; -0,0099), еўра — да 3,2656 (-0,14%; -0,0046), кітайскага юаня — да 4,2114 за 10 (-0,43%; -0,0182).
Расійскі рубель падаражэў да 3,7668 за 100 (+0,19%; +0,0073).
На мінулым — скарочаным — працоўным тыдні (29 чэрвеня — 2 ліпеня) курс долара вырас на 0,67% (з 2,8858 да 2,9050 рубля), еўра — на 1,36% (з 3,2734 да 3,3179), юаня — таксама на 1,36% (з 4,2289 да 4,2863 за 10); расійскага рубля — знізіўся на 0,34% (з 3,7443 да 3,7314 за 100).
Па выніках першай паловы 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 0,13% (з 2,9027 да 2,9066 рубля).
Як сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў, паводле гэтага паказчыку Беларусь сярод краін былога СССР заняла восьмае месца пасля Украіны — 5,80% (42,3878 да 44,8478 грыўні), Малдовы — на 5,21% (з 16,7925 да 17,6669 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 3,13% (з 0,8511 да 0,8777 еўра), Узбекістана — 0,30% (з 12.025,33 да 12.060,84 сума) і Таджыкістана — 0,17% (з 9,2513 да 9,2674 самані).
Менш, чым у Беларусі, долар падаражэў у Расіі — на 0,05% (з 78,2267 да 78,2696 рубля) і Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,45 сома).
Амерыканская валюта патаннела ў Арменіі — на 3,53% (з 381,36 да 367,89 драма), Казахстане — на 3,33% (з 502,57 да 485,82 тэнге) і Грузіі — 1,85% (з 2,6951 да 2,6693 лары).

- Грамадства
- ГрамадстваУ чэрвені Літва надала статус уцекача 23 грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ГрамадстваБелгідрамет: Ураджай сёлета будзе не без стратМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа паўгода колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 3,33% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства


