Мінск 12:42

Чыстыя замежныя актывы Нацбанка ў чэрвені знізіліся на 0,7%

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

14 ліпеня, Позірк. Чыстыя замежныя актывы Нацыянальнага банка за месяц зменшыліся на 0,7% (з 39 млрд 561,3 млн рублёў на 1 чэрвеня 2026-га да 39 млрд 289,6 млн на 1 ліпеня), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных рэгулятара.

Патрабаванні Нацбанка да органаў дзяржаўнага кіравання павялічыліся на 0,2% (з 11 млрд 316,9 млн да 11 млрд 336,9 млн рублёў).

Абавязацельствы перад органамі дзяржкіравання сталі менш на 7,9% (14 млрд 186,9 млн да 13 млрд 316 млн).

Патрабаванні да іншых дэпазітных арганізацый зменшыліся на 4,7% (з 3 млрд 467,8 млн да 3 млрд 303,5 млн рублёў), да іншых сектараў павялічылася на 1,4% (з 3 млрд 499,9 млн да 3 млрд 769 млн).

На ліпень 2026 года Нацбанк знізіў разліковыя велічыні стандартнай рызыкі (РВСР). Для новых інвестыцыйных крэдытаў, выдадзеных юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных), РВСР зменшана з 11,22 да 11,08% гадавых, для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб у рублях з тэрмінам вяртання ад года да трох гадоў — з 13,55 да 13,32%; новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб у рублях з тэрмінам вяртання больш за тры гады — з 14,91 да 14,81% гадавых.

Не змяніліся РВСР для новых крэдытаў, выдадзеных юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных, інвестыцыйных), — 12,26% гадавых, а таксама новых крэдытаў, выдадзеных фізічным асобам (за выключэннем ільготных), — 17,96% гадавых.

Значэнні РВСР у траўні рашэннем НББ засталіся на красавіцкім узроўні. На чэрвень паказчыкі былі зменшаныя.

1 чэрвеня Нацбанк знізіў стаўку рэфінансавання з 9,75 да 9,25%.

Даведка “Позірку”:

Патрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання — гэта актывы цэнтральнага банка, якія прадстаўляюць сабой запазычанасць урада, міністэрстваў і мясцовых уладаў перад рэгулятарам. Яны ўключаюць крэдыты, набытыя дзяржаблігацыі ды іншыя фінансавыя інструменты, адлюстроўваючы аб’ём прамога фінансавання або доўгу, які дзяржструктуры маюць вярнуць.

Абавязацельствы Нацбанка перад органамі дзяржкіравання — гэта сродкі, якія рэгулятар утрымлівае або абслугоўвае ў інтарэсах урада.

Падзяліцца: