Альпініст з Беларусі загінуў у Швейцарыі, сарваўшыся з вяршыні Матэрхорн у Альпах

14 ліпеня, Позірк. Пра двух загінуўшых альпіністаў (грамадзянах Беларусі і Ізраіля), якія сарваліся з вяршыні Матэрхорн у Альпах, паведамілі швейцарскія СМІ.
Як адзначае партал bluewin.ch, са спасылкай на пракуратуру швейцарскага кантона Вале, трагедыя адбылася прыкладна аб 11 гадзіне 12 ліпеня на вышыні каля 4.030 метраў. У момант падзення мужчыны спускаліся з вяршыні.
Сведкі паведамілі, што бачылі, як два чалавекі сарваліся “ў выніку каменяпаду“.
Паведамляецца, што ратавальная аперацыя з выкарыстаннем верталётаў доўжылася каля чатырох гадзін.
Паводле інфармацыі беларускіх дзяржСМІ, Міністэрства замежных спраў пацвердзіла гібель суайчынніка.
Матэрхорн — вяршыня ў Пенінскіх Альпах на мяжы Швейцарыі і Італіі. Вышыня вяршыні складае 4.478 метраў над узроўнем мора.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася амаль на 5% — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


