У “спіс экстрэмістаў” дададзена 22 чалавекі
17 ліпеня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 17 ліпеня ўключыла яшчэ 22 чалавекі ў спіс “асобаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці“. Цяпер у пераліку на сайце ведамства 6.794 пазіцыі.
Шэсць чалавек унесена ў пералік з паметкай “адбывае пакаранне“: Аляксандр Яжэўскі (арт. 14, 356 КК), Уладзімір Карчэўны (3691, 361, 368), Сяргей Шах (368), грамадзянін Беларусі, які жыве ў Польшчы, Юрый Трашчынскі (3611), Андрэй Печань (3614) і Аляксей Пасека (130, 368).
З пазнакай “судзімасць не пагашаная” згадана 16 чалавек: грамадзянін Расіі Анатоль Вайцяхоўскі (361, 367, 368, 3614), Аляксей Бальшакоў і Павел Цімохін (абодва — 368) і асуджаныя па арт. 3614 Ілля Дуброўскі, Дзяніс Ягораў, Арцём Астратаў, Мацвей Сіняўскі, Рыгор Севасцьян, Сяргей Яскавец, Сяргей Цупа, Ангеліна Грузінская, Максім Кісель, Аляксандр Паповіч, Валерый Куратчык, Віктар Зелянеўскі і Кацярына Жогаль.
Даведка “Позірку”:
арт. 14 Крымінальнага кодэкса — замах на злачынства;
130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
356 — здрада дзяржаве;
361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;
3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
367 — паклёп на прэзідэнта;
368 — абраза прэзідэнта;
3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.

- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–7 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВайскова-палітычнае кіраўніцтва Беларусі будзе прыцягнута да адказнасці за саўдзел у расійскай агрэсіі — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь пяты месяц запар з'яўляецца аўтсайдарам у ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка

