Мінск 10:42

Цэны на скупку ў фізічных асоб залатых вырабаў і лому нязначна павялічаныя, срэбных — зніжаныя

Ілюстрацыйнае фота: LUM3N / unsplash.com

30 ліпеня, Позірк. Новыя цэны, паводле якіх у фізічных асоб будуць скупацца каштоўныя металы ў выглядзе вырабаў і лому, усталёўваюцца з 1 жніўня, вынікае з пастановы Міністэрства фінансаў № 34 ад 28 ліпеня.

Дакумент, апублікаваны прэс-службай ведамства, змяняе ўмовы скупкі каштоўных металаў, што былі вызначаныя ў сярэдзіне ліпеня да канца гэтага месяца.

Цэны на золата ў выглядзе вырабаў і лому павялічваюцца на 0,16% за 1 грам: 375-й пробы — 129,81 рубля (рост на 0,21 рубля; цяперашняя цана 129,60), 500-й — 173,08 (+0,28; 172,80), 583-й і 585-й — 202,50 (+0,32%; 202,18), 750-й — 259,61 (+0,41%; 259,20), 900-й — 311,54 (+0,50; 311,04), 916-й — 317,07 (+0,50%; 316,57), 950-й — 328,84 (+0,52%; 328,32), 958-й — 331,61 (+0,53%; 331,08).

Плаціна 950-й пробы, што прымаецца, вырасла ў цане на 70 капеек, або 0,54%, — са 130,35 да 131,05 рубля.

Кошт срэбных вырабаў і лому знізіўся: 750-й — з 3,83 да 3,72 рубля (-0,11 рубля; -2,87%), 800-й — з 4,08 да 3,97 (-0,11; -2,70%). 875-й — з 4,46 да 4,34 (-0,12; -2,69%), 916-й — з 4,67 да 4,54 (-0,13; -2,78%), 925-й — з 4,72 да 4,59 (-0,13; -2,75%), 960-й — з 4,90 да 4,76 (-0,14; -2,86%).

Цана грама зубных пратэзаў і іх элементаў са змяшчэннем золата 900/750 пробы вырасла з 305,86 да 306,35 рубля (+0,49 рубля; +0,16%). Пры гэтым цана элементаў здымных зубных пратэзаў са сплаву золата 750-й пробы з плацінай і срэбрам знізілася — на 0,47 рубля, або на 0,17%, — з 271,96 да 272,43; дэталяў зубных пратэзаў са срэбна-паладыевага сплаву — таксама на 0,47, або на 2,01%, — з 23,36 да 23,83.

Сертыфікаваныя мерныя зліткі з золата патаннелі на 2,88 рубля, або на 0,79%, — з 364,61 да 361,73, са срэбра — на 0,25, або на 4,69%, — з 5,33 да 5,08.

Кошт каштоўных металаў у чысціні наступны:

  • золата — 346,15 рубля (было — 345,60; рост на 0,55 рубля, або 0,16%);
  • срэбра — 4,96 (5,10; -0,14; -2,75%);
  • плаціна — 137,95 (137,21; +0,74; +0,54%);
  • паладый — 107,90 (104,74; +3,16; +3,02%).
Падзяліцца: