Музыка Сяргей Міхалок завочна прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі

4 жніўня, Позірк. Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў музыку Сяргея Міхалка да чатырох гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Генеральная пракуратура.
Міхалок прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса.
Як сцвярджае пракуратура, у 2021–2022 гадах музыка размяшчаў на ютуб-канале BRUTTO NOSTRA, а таксама ў супольнасцях свайго гурта ў сацсетках відэазапісы з “негатыўнай ацэнкай” Аляксандра Лукашэнкі, выяўленай “у непрыстойнай, у тым ліку ненарматыўнай форме”.
Акрамя таго, як заяўляецца, у сакавіку 2022 года Міхалок апублікаваў відэа, якое ўтрымлівала “негатыўную ацэнку супрацоўнікаў праваахоўных органаў і вайскоўцаў” і было накіравана на “ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці”.
Справа разглядалася ў парадку спецыяльнай вытворчасці, паколькі, як адзначае пракуратура, абвінавачаны пакінуў Беларусь у 2020 годзе.
Пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да Міхалка Следчы камітэт паведаміў 18 траўня. 6 ліпеня стала вядома, што разгляд справы ў Мінскім гарадскім судзе прызначаны на 29 ліпеня.
Міхалок атрымаў шырокую вядомасць як лідар гурта “Ляпіс Трубяцкі”. Пасля распаду калектыву ён стварыў праект Brutto. Музыка неаднаразова выступаў з крытыкай аўтарытарызму і гвалту і цягам многіх гадоў не даваў канцэртаў у Беларусі праз сваю грамадскую пазіцыю.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


