Фігуранты справы аб нявыплаце падаткаў у будаўніцтве пералічылі 31,2 млн рублёў, просяць вызваліць ад адказнасці — СК

7 жніўня, Позірк. Пра завяршэнне расследавання па крымінальнай справе прадстаўнікоў будаўнічай сферы, якія абвінавачваюцца ва “ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры” і “злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі” (ч. 3 арт. 243 і ч. 3 арт. 424 КК), паведаміла 7 жніўня прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, фактычныя ўласнікі і службовыя асобы адной з будаўнічых арганізацый “сістэматычна ўхіляліся ад выплаты падаткаў, выкарыстоўваючы схемы драбнення бізнесу ды іншыя супрацьпраўныя механізмы, скіраваныя на ўтойванне рэальных фінансавых паказчыкаў”.
Акрамя таго, як сцвярджаецца, выяўленыя факты неабгрунтаванага пасрэдніцтва пры пастаўках тавараў дзяржаўным прадпрыемствам: падкантрольныя структуры прыцягваліся без эканамічнай неабходнасці, што прыводзіла да падаражання прадукцыі і парушэння патрабаванняў нарматыўных прававых актаў і ўмоў дагавораў.
Заяўлена, што падчас расследавання абвінавачаныя “актыўна садзейнічалі следству”, у прыватнасці, “прызналі віну і садзейнічалі высвятленню ўсіх абставін злачынстваў”.
Фігуранты “ў кратным памеры пакрылі шкоду і звярнуліся з хадайніцтвамі аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам”. Агульная сума добраахвотна выплачаных маёмасных спагнанняў перавысіла 31,2 млн рублёў.
Адзначаецца, што ў ходзе следства “адноўленыя парушаныя правы і законныя інтарэсы 12 дзяржаўных прадпрыемстваў” — ім кампенсаваныя шкода і штрафныя санкцыі.
Уласнікі бізнесу, якія дапусцілі парушэнні, “не толькі прызналі віну ў здзейсненым, але і распачалі рэальныя крокі для выпраўлення сітуацыі: загладзілі нанесеную шкоду, забяспечылі стабільную працу прадпрыемства і захавалі калектыў”, заявіла ведамства.
Паводле даных Вярхоўнага суда, у першай палове 2026 года 56 чалавек былі асуджаныя за “ўхіленне ад выплаты падаткаў і збораў”.


- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі ствараецца агульная сістэма продажу квіткоў на аўтобусныя паездкі пасажыраў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
