Беларусь могуць падключыць да рэалізацыі праекта першага грузавога чыгуначнага маршруту паміж РФ і Пакістанам (дапоўнена)

дададзеныя абзацы 6–7
8 жніўня, Позірк. Расія і Пакістан працуюць над запускам першага грузавога чыгуначнага маршруту, заявіў “Известиям” амбасадар РФ у гэтай краіне ў Паўднёвай Азіі Альберт Хораў.
“Вядзем з пакістанскімі партнёрамі працу над праектам арганізацыі першага грузавога чыгуначнага маршруту паміж нашымі краінамі па маршрутах Масква — Фейсалабад і Масква — Карачы ў абодвух кірунках, — сказаў ён. — Прапрацоўваецца магчымасць падключэння да праекта беларускага боку”.
“Цяпер бакі знаходзяцца на стадыі завяршэння працы над кантрактам па аказанні паслуг і падборам зацікаўленых у перавозцы тавараў кампаній з краін на меркаваным маршруце руху цягніка”, — дадаў дыпламат.
Паводле слоў Хорава, праз “абвастрэнне геапалітычнай напружанасці ў рэгіёне” ў 2025 годзе — на пачатку 2026-га “рэалізацыя праекта неаднаразова адкладалася”.
Спікер не канкрэтызаваў, якім чынам Беларусь, якая знаходзіцца на захад ад Расіі і тым больш Пакістана, будзе ўцягнутая ў гэты працэс. Імаверна, гаворка ідзе пра тое, што Мінск будзе фармаваць вагоны з грузамі, якія ў РФ будуць перачэплівацца на цягнікі, што накіроўваюцца ў Пакістан.
Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў, 6 жніўня амбасадар Беларусі ў Пакістане Андрэй Мяцеліца абмеркаваў з федэральным міністрам гандлю гэтай краіны Джамам Камалем Ханам, а таксама першым намеснікам міністра эканомікі Мухамадам Хумаірам Карымам “актуальныя пытанні развіцця двухбаковых эканамічных стасункаў”, а таксама падрыхтоўку 9-га пасяджэння двухбаковай камісіі па гандлёва-эканамічнай супрацы.
Ход падрыхтоўкі да гэтага мерапрыемства, якое мае прайсці 12 жніўня ў Ісламабадзе, дыпламат у той жа дзень абмеркаваў з намесніцай кіраўніка МЗС Пакістана Аішай Алі.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

