Для шматдзетных сем’яў адкрыта больш за 155 тыс. дэпазітных рахункаў “Сямейны капітал” — Мінпрацы
12 жніўня, Позірк. На 1 жніўня 2026 года для шматдзетных сем’яў было адкрыта 155,7 тыс. дэпазітных рахункаў “Сямейны капітал”, паведаміла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Адкрыта 82,7 тыс. інвалютных дэпазітных рахункаў на суму 826,9 млн долараў і 73 тыс. дэпазітных рахункаў у нацыянальнай валюце амаль на 2 млрд рублёў.
На датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 102,1 тыс. заяў: у Брэсцкай вобласці — 21,6 тыс., Віцебскай — 9,9 тыс., Гомельскай — 16,4 тыс., Гродзенскай — 12,2 тыс., Мінскай — 17,7 тыс., Магілёўскай — 10,3 тыс., у Мінску — 14 тыс.
На 1 студзеня 2026 года для шматдзетных сем’яў было адкрыта 151,2 тыс. дэпазітных рахункаў “Сямейны капітал“, на 1 красавіка — 153,1 тыс.
У 2026 годзе памер сямейнага капіталу складае 35.505 рублёў (у 2025-м — 33.275). Ён налічваецца сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка9 верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія 66 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 94-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваСупрацьклешчавай апрацоўцы штогод падвяргаецца 600 гектараў тэрыторыі Мінска — цэнтр гігіены і эпідэміялогііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



