КДБ унёс яшчэ двух чалавек у спіс “тэрарыстаў”

21 жніўня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс яшчэ двух чалавек, у пералік “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”, вынікае са звестак, апублікаваных у 21 жніўня ў тэлеграм-канале спецслужбы.
У спіс дададзеныя палітвязень Мацвей Баранаў (2000 года нараджэння), ураджэнец Гомельскай вобласці, асуджаны паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса, і Максім Дзямчук (1994 г.н.), ураджэнец Брэсцкай вобласці, асуджаны паводле арт. 293 КК.
У дачыненні да абодвух уступілі ў сілу прысуды аб прызнанні іх вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў, паведамляе КДБ.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, Баранаў затрыманы 10 верасня 2025, пазбаўлены волі на 5,5 года паводле арт. 361, 368, арт. 367, 3614, арт. 3691 КК.
Міністэрства ўнутраных спраў 7 жніўня ўнесла яшчэ чатыры чалавекі ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”. Сярод іх быў рабочы з Пінска (Брэская вобласць) Максім Дзямчук.
Даведка “Позірку”:
арт. 293 КК — масавыя беспарадкі;
арт. 361 — заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
арт. 368 — абраза прэзідэнта;
арт. 3691 — дыскрэдытацыя Беларусі.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку жніўня Латвія зафіксавала больш за 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку года — больш за 10 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–20 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



