СК распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Аляксандра Свірскага і музыкі Вадзіма Дубойскага
26 жніўня, Позірк. Пра пачатак спецыяльнай вытворчасці (дэ-факта палітычна матываваны крымінальны пераслед грамадзян, якія з’ехалі з краіны) у дачыненні да двух чалавек абвясціў 26 жніўня Следчы камітэт.
У дачыненні да 29-гадовага Аляксандра Свірскага спецвытворчасць распачатая паводле арт. 13, ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 2901, ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Свірскаму прапануюць з’явіцца ў орган крымінальнага пераследу па адрасе: Брэсцкая вобласць, Столін, вул. Церашковай, 47.
У дачыненні да 36-гадовага Вадзіма Дубойскага спецвытворчасць распачатая паводле ч. 2 арт. 293 КК (у рэдакцыі закона ад 5 студзеня 2015 года № 241-З). Дубойскаму прапанавана з’явіцца па адрасе: Брэст, вул. Пушкінская, 63.
Дубойскі — гітарыст, удзельнік хардкор-панк-гурта Vagitta. Як паведамляў “Позірк“, у жніўні 2020 года ў Брэсце Дубойскі быў затрыманы сілавікамі і збіты. Яго вызвалілі без афармлення дакументаў. Пасля таго як музыка зняў пабоі, на яго была заведзеная справа паводле арт. 293 КК. Увосень 2020 года Дубойскі збег ад крымінальнага пераследу ў Расію, быў затрыманы 12 красавіка 2021 года на запыт беларускіх уладаў.
У кастрычніку 2021 года першы Апеляцыйны суд Масквы адхіліў скаргу адваката Дубойскага на яго экстрадыцыю. За суткі да пасяджэння Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў высылку Дубойскага ў Беларусь. Ён быў вызвалены, у 2022 з’ехаў з Расіі.
Звестак аб Свірскім у адкрытым доступе няма.
Працэдура спецыяльнай вытворчасці прымяняецца па 34 складах злачынстваў. Сярод іх — акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, дзяржаўная здрада, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да ўвядзення санкцый.
Працэдура спецвытворчасці ў Беларусі па лініі СК прымянялася ў дачыненні да мінімум 183 чалавек.
Даведка “Позірку“:
арт. 13 КК — замах на злачынства;
ч. 6 арт. 16 — саўдзел у злачынстве;
арт. 2901 — фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці;
арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
арт. 293 — масавыя беспарадкі.


- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаДзяржслужба занятасці перастала публікаваць звесткі аб колькасці вакансій для замежнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС на пачатку кастрычніка крыху вышэйшая, чым на пачатку верасня — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДзярждэп ЗША зноў уключыў Беларусь у спіс краін — гандляроў людзьмі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства

