Пачобут мае намер прыехаць у Беларусь, нягледзячы на перанос з’езду неафіцыйнага Саюза палякаў

5 верасня, Позірк. На пасяджэнні найвышэйшай рады неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі, якое прайшло 5 верасня ў Беластоку (Польшча), прынятае рашэнне перанесці з’езд арганізацыі, што планаваўся на 13 верасня, паведаміў былы палітвязень, журналіст і актывіст польскай меншасці Анджэй Пачобут.
“Прычынай сталіся праблемы з лагістыкай. З’езд мае адбыцца на працягу шасці месяцаў”, — напісаў ён на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
Пры гэтым Пачобут падкрэсліў, што перанос даты правядзення з’езда не мяняе яго ўласных “планаў па вяртанні ў Гродна”.
У інтэрв’ю польскаму інфармагенцтву PAP (апублікавана 2 верасня) Пачобут паведаміў, што падчас кароткай размовы пасля агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане папрасіў у папы рымскага Льва XIV блаславення для Беларусі, сваёй сям’і і Саюза палякаў.
“Хутка я буду вяртацца ў Беларусь, а ўнутранае напружанне назапашвалася. Я вельмі ўдзячны папу за той спакой, які адчуваю цяпер. Апошнія месяцы былі вельмі актыўнымі. Цяпер я адчуваю спакой”, — сказаў ён.
Пра тое, што яго планы па вяртанні ў Беларусь не змяніліся, Пачобут заявіў на фестывалі “Кампус Польшча будучыні” (Campus Polska Przyszłości) 27 жніўня ў Ольштыне.
“Ніхто не дасць мне ніякіх гарантый, як павядуць сябе ўлады Беларусі”, — адзначыў актывіст, дадаўшы, што ўсведамляе ўсе рызыкі.
53-гадовы Пачобут быў вызвалены і вывезены з Беларусі ў Польшчу 28 красавіка. Ён быў сярод асуджаных, якіх дэмакратычныя краіны вызвалілі ў рамках абмену з Беларуссю і РФ паводле схемы “пяць на пяць”.
У траўні Пачобут паведаміў, што афіцыйна быў памілаваны, хоць не пісаў прашэння пра гэта.
Намер вярнуцца ў Беларусь Пачобут дэклараваў адразу пасля вызвалення, паведаміўшы, што папрасіў пра адпаведныя гарантыі з боку Мінска: “Прывялі чыноўніка з Адміністрацыі прэзідэнта і патэлефанавалі польскаму часоваму паверанаму ў справах. Я спытаў, ці магу я вярнуцца ў Беларусь. Ён пацвердзіў гэта. Беларускія чыноўнікі таксама пацвердзілі гэта” (цытата ад 28 красавіка).
Выступаючы ў Сенаце Польшчы 20 траўня, Пачобут заявіў, што вернецца ў Беларусь не пазней за верасень.
1 верасня намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Чэслаў Мрочэк выказаў асцярогу, што вяртанне Пачобута ў Беларусь “нясе велізарную рызыку для яго”.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Бруселі на Форуме парламенцкай дэмакратыі ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



