Чыгуначны маршрут Расія — Пакістан можа быць падоўжаны да Беларусі пасля пачатку перавозак у сакавіку 2027 года

5 верасня, Позірк. Чыгуначны маршрут Расія — Пакістан можа быць падоўжаны да Беларусі пасля пачатку перавозак у сакавіку 2027 года, вынікае з заявы пакістанскага амбасадара ў РФ Файсала Ніяза Цірмізі агенцтву ТАСС на палях Усходняга эканамічнага форуму (прайшоў 1–4 верасня ва Уладзівастоку).
“Тое, што мы цяпер разглядаем: налета ў сакавіку плануем першую перавозку з Масквы ў Ісламабад, Файсалабад, — сказаў дыпламат. — А пасля мы хочам пашырыць маршрут да Мінска, [пакістанскага] Гвадара і ўсіх рэгіёнаў, бо Пакістан — частка транспартнага калідора “Поўнач — Поўдзень”.
Дыпламат прызнаўся, што чакае надыходу часу, калі з РФ і Беларусі “будуць ездзіць у Карачы, Ісламабад, Квету, Мултан”, а людзі з “гэтай часткі свету будуць ездзіць у Маскву, Пецярбург, Омск, Томск, Уладзівасток, Мінск”. З пачаткам перавозак па гэтым маршруце, на думку Цірмізі, надыдзе “глабальная інтэграцыя ўсіх”.
У жніўні амбасадар РФ у Пакістане Альберт Хораў паведаміў “Известиям”, што Масква і Ісламабад працуюць над запускам першага грузавога чыгуначнага маршруту.
“Вядзём з пакістанскімі партнёрамі працу над праектам арганізацыі першага грузавога чыгуначнага маршруту паміж нашымі краінамі па маршрутах Масква — Файсалабад і Масква — Карачы ў абодвух кірунках, — сказаў ён. — Прапрацоўваецца магчымасць падключэння да праекта беларускага боку”.
“Цяпер бакі знаходзяцца на стадыі завяршэння працы над кантрактам па аказанні паслуг і падбору зацікаўленых у перавозцы тавараў кампаній з краін на меркаваным маршруце руху цягніка”, — дадаў дыпламат.
6 жніўня амбасадар Беларусі ў Пакістане Андрэй Мяцеліца абмеркаваў з федэральным міністрам гандлю гэтай краіны Джамам Камалем Ханам, а таксама першым намеснікам міністра эканомікі Мухамадам Хумаірам Карымам “актуальныя пытанні развіцця двухбаковых эканамічных стасункаў”, а таксама падрыхтоўку 9-га пасяджэння двухбаковай камісіі па гандлёва-эканамічнай супрацы.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

