ДГБ Літвы прызнаў пагрозай нацбяспецы 22 грамадзян Беларусі, якія працавалі ў тэхнакампаніі

7 верасня, Позірк. Пра прызнанне пагрозай нацыянальнай бяспецы 22 беларусаў, якія працавалі ў тэхналагічнай кампаніі, паведаміў Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДГБ) гэтай балтыйскай краіны.
Паводле інфармацыі ведамства, дазвол на жыхарства ў Літве гэтых людзей ануляваны. Усе яны высланыя з краіны з забаронай на вяртанне, а таксама на ўезд у Шэнгенскую зону тэрмінам на 5 гадоў.
Заяўлена, што гэтыя беларускія грамадзяне працавалі ў кампаніі, якая ўдзельнічала ў праекце Агенцтва па касмічнай праграме Еўрапейскага саюза (EUSPA) і “махлярскім шляхам завалодала” амаль 500 тыс. еўра.
Падчас расследавання, арганізаванага Еўрапейскай пракуратурай і праведзенага Службай расследавання фінансавых злачынстваў (СРФЗ) Літвы ў супрацы з ДГБ, было высветлена, што “кампанія хавала сувязі з вайсковай прамысловасцю Расіі і Беларусі, якая знаходзіцца пад еўрапейскімі санкцыямі”.
Раней СРФЗ паведаміла пра незаконнае атрыманне двума грамадзянамі Беларусі сродкаў Еўрасаюза — амаль 500 тыс. еўра — па праекце спадарожнікавай навігацыі. Вільнюскі акруговы суд прызнаў іх вінаватымі ў махлярстве і падробцы дакументаў. Заяўлялася, што фігуранты прызналі віну і кампенсавалі шкоду ў памеры звыш 440 тыс. еўра.
Як высветліла следства, для абыходу абмежаванняў ЕС у красавіку 2022 года кіраўніком літоўскай кампаніі быў прызначаны “член сям’і абвінавачаных, які мае грамадзянства ЗША і Літвы”. Пры гэтым фактычна кампанію працягвалі кантраляваць беларусы.
Фігуранты, як сцвярджалася, таксама займалі кіроўныя пасады ў расійскай кампаніі, якая распрацоўвае і тэстуе спадарожнікавыя навігацыйныя чыпы для вайсковых мэтаў і знаходзіцца пад санкцыямі ЕС. Адзін з іх мае грамадзянства РФ.

- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 29 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 7 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ЭканомікаЗ 2017 года Германія экспартавала ў Беларусь 5,5 тыс. сельскагаспадарчых жывёл і 4,3 млн птушакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з вясны 2025 года мігранты штурмуюць беларуска-літоўскую мяжу 10 дзён запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


