Мінск 16:04

На першых біржавых таргах тыдня патаннелі долар, еўра і юань

Ілюстрацыйнае фота: JustStartInvesting / unsplash.com

7 верасня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 7 верасня 2026 года.

Курс долара знізіўся да 3,0665 рубля (-0,29%; -0,0087 рубля), еўра — да 3,562 (-0,51%; -0,0183), юаня — да 4,5903 рубля за 10 (-0,29%; -0,0135).

Расійскі рубель падаражэў да 3,5714 за 100 (+0,15%; +0,0053).

На мінулым працоўным тыдні (31 жніўня — 4 верасня) курс долара вырас на 1,17% (з 3,0396 да 3,0753 рубля), юаня — на 1,58% (з 4,5321 да 4,6038 за 10), еўра — на 1,41% (з 3,5305 да 3,5803), расійскага рубля — на 0,11% (з 3,5623 да 3,5661 за 100).

У студзені — ліпені 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на на 0,37% (з 2,9027 да 2,9133 рубля). Як паказаў праведзены “Позіркам” аналіз, гэта сёмае месца пасля Украіны — 5,44% (з 42,3878 да 44,6916 грыўні), Малдовы — на 4,38% (з 16,7925 да 17,5280 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 2,30% (з 0,8511 да 0,8707 еўра) і Расіі — 2,08% (з 78,2267 да 79,8573 рубля).

Менш, чым у Беларусі, долар падаражэў у Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,45 сома) і Таджыкістане — на 0,01% (з 9,2513 да 9,2525 самані).

Кошт амерыканскай валюты знізіўся ва Узбекістане — на 0,16% (з 12.025,33 да 12.006,39 сума), Грузіі — на 2,54% (з 2,6951 да 2,6266 лары), Арменіі — на 3,98% (з 381,36 да 366,20 драма) і Казахстане — на 5,56% (з 502,57 да 474,63 тэнге).

Падзяліцца: