Іна Дабратвор абраная сакратаром дэлегацыі КР у Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы
13 верасня, Позірк. Іна Дабратвор абраная сакратаром дэлегацыі Каардынацыйнай рады (КР) у Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы.
“Яна будзе забяспечваць арганізацыйнае і дакументальнае суправаджэнне працы дэлегацыі, а таксама каардынацыю яе ўзаемадзеяння з сакратарыятам кангрэса”, — паведаміў у сувязі з гэтым КР.
У КР папярэдняга склікання Дабратвор уваходзіла ў фракцыю “Каманда Латушкі і рух “За Свабоду”.
27 жніўня паведамлялася аб фарміраванні дэлегацыі КР для ўдзелу ў працы Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы. У асноўны склад дэлегацыі ўвайшлі экс-дыпламат Ірына Халопіца, Юрый Губарэвіч (“Кааліцыя Латушка і рух “За Свабоду”) і Аляксандра Дойніч (фракцыя “Наступ”). Іх намеснікамі сталі былы муніцыпальны дэпутат у Германіі, прадстаўнік “народных амбасадаў” Міхаіл Рубін (“Хопіць баяцца”), Аляксандр Лапко (“Наступ”) і Анастасія Свіркова (“Еўрапейскі выбар”).
Члены беларускай дэлегацыі маюць права выступаць на сесіях са згоды прэзідэнта кангрэса або адпаведнай палаты, а таксама на пасяджэннях камітэтаў з дазволу старшыні. Права голасу дэлегацыя не мае. Дэлегаты таксама могуць удзельнічаць у сустрэчах палітычных груп кангрэса на ўмовах, вызначаных самімі групамі.
Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў — асамблея ў складзе Савета Еўропы, з’яўляецца яго трэцяй асноўнай інстытуцыяй (акрамя Камітэта міністраў і ПАСЕ), куды ўваходзяць губернатары, мэры, лідары мясцовых уладаў з 46 краін СЕ.
Раней стала вядома, што кіраўніком дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) 26 жніўня абраны член фракцыі “Кааліцыя Латушкі і рух “За Свабоду” ў КР і прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Уладзімір Астапенка.
11 верасня паведамлялася, што сакратаром дэлегацыі дэмсіл у ПАСЕ абраны адвакат Дзмітрый Лепрэтар.


- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі ствараецца агульная сістэма продажу квіткоў на аўтобусныя паездкі пасажыраў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
