За восем месяцаў 2026 года польскія ўлады выявілі 400 беларусаў, якія парушылі міграцыйнае заканадаўства
24 верасня, Позірк. Чатырыста грамадзян Беларусі, якія парушылі міграцыйнае заканадаўства, выяўлена ў Польшчы за студзень — жнівень 2026 года. Пра гэта паведамляе польскае выданне Rzeczpospolita са спасылкай на Памежную службу краіны.
Агулам за восем месяцаў было выяўлена каля 8,3 тыс. замежнікаў — парушальнікаў правілаў знаходжання на тэрыторыі Польшчы — на 38,3% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га.
Часцей за ўсё, паводле звестак памежнікаў, затрымліваліся ўкраінцы (2,2 тыс.), калумбійцы (1,4 тыс.). Акрамя згаданых вышэй беларусаў, у першую пяцёрку таксама патрапілі грузіны (748) і малдаване (354).
Усе яны знаходзіліся ў Польшчы, хаця іх тэрмін легальнага знаходжання ў гэтай дзяржаве скончыўся, альбо падстаў для яго ніколі не было.
Летась у краіне было затрымана больш за 9,3 тыс. замежнікаў за такія парушэнні, гаворыцца ў публікацыі.
Праведзены “Позіркам“ аналіз паведамленняў памежнага ведамства (на 21 верасня) паказаў, што за апошнія 38 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчы гэтую краіну пакінула 7,26 тыс. чалавек, з якіх сама меней 757 грамадзян Беларусі (добраахвотна — не менш за 706, прымусова — мінімум 51).
Адсутнасць згадкі грамадзян Беларусі ў зводцы за той ці іншы тыдзень не выключае таго, што ў адпаведны перыяд яны маглі быць высланы — Памежная ахова публікуе звесткі толькі па некалькіх краінах, якія лідзіруюць па колькасці грамадзян, якія добраахвотна і прымусова пакінулі Польшчу.
У сярэдзіне сакавіка беларуская праваабарончая ініцыятыва Dissidentby апублікавала адказ Памежнай аховы, з якога вынікала, што за 2,5 месяцы на патрабаванне ўладаў краіну добраахвотна ці прымусова пакінула 192 грамадзяніны Беларусі. Гэтая колькасць прыкметна большая, чым тая, што атрымліваецца пры складанні даных са зводак ведамства за адпаведны перыяд.

- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа трэці квартал 2026 года вырасла доля занятых у эканоміцы жанчын і гарадскога насельніцтва — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал за пяць гадоў зменшыліся ў 1,55 раза — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


