Каманда папулярызатараў беларускай культуры “Арт Сядзіба” аб’явіла аб спыненні дзейнасці
3 студзеня. Каманда папулярызатараў беларускай культуры “Арт Сядзіба” аб’явіла аб спыненні дзейнасці.
Паведамляецца, што інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “Амарока”, якая з’яўляецца заснавальнікам ініцыятывы, знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі, а за дзейнасць ад імя ліквідаванага грамадскага аб’яднання ўводзіцца крымінальная адказнасць.
21 снежня Палата прадстаўнікоў у двух чытаннях ўхваліла папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за ўдзел у ліквідаваных арганізацыях. На 1 снежня 2021 года, згодна з маніторынгам праваабарончай арганізацыі Lawtrend, 283 некамерцыйныя арганізацыі знаходзіліся ў працэсе прымусовай ліквідацыі, у тым ліку праз судовыя працэсы, альбо былі прымусова выключаныя з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асобаў ці індывідуальных прадпрымальнікаў.
“Арт Сядзіба” была створаная ў снежні 2011 года, некалькі разоў мяняўся фармат арганізацыі. У 2015—2020 гадах яна арганізоўвала свята роднай мовы, праводзіла культурныя мерапрыемствы, выдавала кнігі. Улады змушалі “Арт Сядзібу” пераязджаць не менш за сем разоў.
Сузаснавальнікам арганізацыі з’яўляўся Павел Белавус — заснавальнік і ўладальнік крамы нацыянальных тавараў Symbal.by, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі.
Прадпрымальніка затрымалі 15 лістапада за перасылку па пошце кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя” журналіста Дзмітрыя Лукашука, якую ўлады прызналі экстрэмісцкай. 23 снежня ў яго павінен быў скончыцца чарговы тэрмін адміністратыўнага арышту, але на волю ён не выйшаў. Дома ў яго правялі ператрус і канфіскавалі тэхніку. Белавусу пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Яго ўтрымліваюць у следчым ізалятары.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка