За саўдзел у нападзенні Расіі на Украіну ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць беларускіх уладаў
25 лютага, BPN. За падтрымку расійскага ўварвання ва Украіну ЗША увялі новыя санкцыі супраць беларускіх уладаў. У санкцыйны спіс увайшлі банкі, прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу, генералітэт.
“У рамках сур’ёзнага і маштабнага адказу Злучаных Штатаў на далейшае ўварванне Расіі ва Украіну ўпраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША (OFAC) уводзіць санкцыі ў дачыненні да 24 беларускіх фізічных і юрыдычных асоб у сувязі з падтрымкай і садзейнічаннем Беларусі ўварванню”, — гаворыцца ў паведамленні Мінфіна.
Ведамства зазначае, што санкцыі закрануць сферы, дзе Беларусь і Расія маюць найбольш цесныя сувязі: абаронную і банкаўскую.
“У апошнія гады Беларусь усё больш разлічвае на эканамічную, палітычную і ваенную падтрымку Расіі, паколькі рэжым чапляўся за ўладу пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года”, — канстатуе Мінфін ЗША.
На думку амерыканскіх уладаў, беларуская эканоміка моцна залежыць ад ключавых расійскіх фінансавых інстытутаў і іх даччыных кампаній, уключна Ашчадбанк, Банк ВТБ і Знешэканамбанк (ЗЭБ). Абмежаванні адносна Ашчадбанка, ЗГБ і ЗЭБ у спалучэнні з мерамі супраць беларускіх банкаў “нацэлены амаль на пятую частку ўсяго фінансавага сектара краіны”.
“Ахвяраваўшы сваёй легітымнасцю дзеля падаўлення дэмакратычных памкненняў беларускага народа, рэжым Лукашэнкі цяпер ставіць пад пагрозу суверэнітэт Беларусі, падтрымліваючы далейшае ўварванне Расіі ва Украіну, — заявіла міністр фінансаў Джанет Л. Елен. — Міністэрства фінансаў працягвае падрываць ваенныя і фінансавыя магчымасці Беларусі з дапамогай адрасных санкцый. Акрамя таго, з-за ўзаемасувязі паміж дзвюма краінамі дзеянні Мінфіна, прадпрынятыя сёння супраць Расіі, таксама нанясуць сур’ёзны эканамічны ўрон рэжыму Лукашэнкі”.
Ведамства зазначае, што гэтае рашэнне прынята пасля ўвядзення пяці пакетаў санкцый у дачыненні да беларускіх уладаў. “Рэжым Лукашэнкі працягвае разбураць дэмакратыю ў Беларусі і пры гэтым становіцца ўсё больш і больш падуладным Расіі. Прапанаваныя папраўкі да беларускай канстытуцыі пагоршаць гэтую тэндэнцыю і пракладуць шлях да ўзмацнення расійскага ўплыву ў Мінску”, — лічыць Мінфін ЗША.
У санкцыйны спіс увайшлі:
1. “Белінвестбанк”.
2. Банк “Дабрабыт”.
3. “Белінвест-Інжынірынг” (продаж і арэнда нерухомасці).
4. “Белбізнэслізінг”.
5. Дзяржаўны камітэт ваеннай прамысловасці (ДКВП).
6. Дзмітрый Пантус, старшыня ДКВП.
7. Вячаслаў Расалай, намеснік старшыні ДКВП.
8. Мінскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ).
9. Аляксей Рымашэўскі, генеральны дырэктар МЗКЦ.
10. Аляксандр Вецяневіч, намеснік генеральнага дырэктара МЗКЦ па бяспецы, рэжыме і кадрах, былы начальнік Маладзечанскага міжраённага аддзела ўпраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці.
11. Белспецзнештэхніка.
12. КБ “Радар”.
13. 558-ы авіярамонтны завод.
14. “Інтэграл”.
15. “Мінатор-Сэрвіс” (вытворчасць баявых гусенічных машын).
16. “Абаронныя ініцыятывы” (вытворчасць бартавых комплексаў абароны для абароны баявых самалётаў і верталётаў ад кіраванай ракетнай зброі).
17. АКБ ТСП, вытворца зенітна-ракетных комплексаў.
18. “Сінэзіс”, распрацоўка сістэм маніторынгу.
19. “24х7 Паноптэс”, былое даччынае прадпрыемства “Сінэзіса”.
20. Аляксандр Шатроў, уладальнік “Сінэзіса”.
21. Віктар Хрэнін, міністр абароны.
22. Аляксандр Вальфовіч, дзяржсакратар Савета бяспекі.
23. “Сохра”, здабыча золата, аптовы гандаль.
24. Аляксандр Зайцаў, уладальнік “Сохры”.
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка