Швейцарыя далучылася да новых санкцый ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі
17 жніўня, Позірк. Швейцарыя далучылася да новага пакета санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які Еўрасаюз увёў 3 жніўня. Пра адпаведнае рашэнне паведамляецца на сайце швейцарскага Дзяржаўнага сакратарыята па эканоміцы (SECO).
Новыя абмежавальныя меры ЕС супраць Беларусі прынятыя “ў паскораным парадку з улікам неадкладнай неабходнасці барацьбы са спробамі абысці санкцыі” адносна некаторых адчувальных тавараў і тэхналогій. Яны “пашыраюць забарону на экспарт у Беларусь шэрагу высокаадчувальных тавараў і тэхналогій, якія садзейнічаюць ваенна-тэхнічнаму развіццю” краіны.
Санкцыі закранулі 38 чалавек (суддзяў, начальнікаў папраўчых калоній, сілавікоў, прапагандыстаў) і тры прадпрыемствы — Мінскі электратэхнічны завод імя Казлова, Беларускі металургічны завод і канцэрн “Белнафтахім”.
8 жніўня Вялікабрытанія ўвяла санкцыі ў дачыненні да шасці беларускіх прадпрыемстваў: холдынгу “БелОМА”, ААТ “Гомельскі радыёзавод”, ААТ “Кідма тэк”, “Аршанскага авіярамонтнага завода”, ААТ “Пеленг” і ААТ “2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення”.
9 жніўня ЗША пашырылі санкцыі супраць беларускага рэжыму, унёсшы ў спіс, акрамя 101 фізічнай асобы, авіякампанію “Белавія”, Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (ДФР КДК), Беларускі металургічны завод (БМЗ), ТАА “БелКапСтыл” (амерыканскі дылер БМЗ) і Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі.
Санкцыі супраць Мінска ў ліпені і жніўні пашырылі таксама Новая Зеландыя і Канада.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



