Лукашэнка: Супрацоўніцтва Беларусі і Кітая не будзе скіраванае супраць трэціх краін (дапоўнена)
дададзеныя абзацы 4–6
17 жніўня, Позірк. Бачанне светаўладкавання Беларусі і Кітая “цалкам супадае”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 жніўня ў Мінску на сустрэчы з міністрам абароны КНР Лі Шанфу.
“Усё наша супрацоўніцтва, а яно вельмі значнае, ні ў якім разе не будзе скіраванае супраць трэціх краін, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Нам гэта не патрэбна. Нам трэба засцерагчы свае дзяржавы і свае народы”.
Паводле яго слоў, улады Беларусі — “абсалютныя прыхільнікі шматпалярнага свету, тэрытарыяльнай цэласнасці і адзінства межаў і тэрыторый, якія склаліся пасля Другой сусветнай вайны”.
“Уся тая палітра, на якой заснавана знешнепалітычная дзейнасць Кітая”, заявіў Лукашэнка, “уласцівая і нашаму кіраўніцтву”.
Паводле яго сцвярджэння, Мінск “на працягу больш як 30 гадоў” падтрымліваў Пекін ва ўсіх яго памкненнях, паколькі лічыць палітыку КНР “абсалютна справядлівай, накіраванай на мірнае вырашэнне ўсякіх спрэчак і канфліктаў”.
“На жаль, не па нашай віне, свет сёння абсалютна нестабільны. Праходзяць вельмі магутныя турбулентныя падзеі ў свеце. І нам даводзіцца быць моцнымі. Бо так склалася, што сілу заўсёды паважаюць. У нашай палітыцы мы грунтуемся на моцнай эканоміцы, магутнай дыпламатыі. І я вельмі вам удзячны за вашу падтрымку ў сферы ваенна-тэхнічнага і ваеннага супрацоўніцтва. Мы ў гэтым плане перш за ўсё абапіраемся на нашых сяброў. І перш за ўсё Расійскую Федэрацыю і Кітай”, — падкрэсліў Лукашэнка.
Заяўляючы пра прыхільнасць захаванню межаў, якія склаліся ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, Лукашэнка тым не менш падтрымлівае Расію, якая ў выніку развязанай ёю вайны акупавала частку тэрыторыі Украіны.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 180 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

