За апошнія пяць гадоў за парушэнне працоўнай дысцыпліны звольнена 187 тыс. чалавек
17 жніўня, Позірк. З прычыны прагулаў і іншых парушэнняў працоўнай дысцыпліны ў 2022 годзе звольнена больш за 37 тыс. чалавек, за апошнія пяць гадоў — амаль 187 тыс., паведамляе праект “Нашы грошы”.
У 2018—2022 гадах за парушэнні працоўнай дысцыпліны штогод пазбаўляліся працы 36-38 тыс. чалавек. У рэгіянальным разрэзе больш за ўсё такіх звальненняў у Мінскай вобласці (18-20% агульнай колькасці звольненых за прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны), менш за ўсё — у Брэсцкай (11-12%).
Найбольшая доля звальненняў за парушэнне працоўнай дысцыпліны — у вытворчасці коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (12,3% агульнай колькасці звольненых у галіне), сельскай гаспадарцы (10,3%), гандлі (6,1%). Самы нізкі працэнт — 0,2 — у адукацыі, у ІТ-сферы, у сферы творчасці і спорту — па 0,6%.
“Менш за ўсё звальненняў за парушэнні працоўнай дысцыпліны традыцыйна ў лютым — 2,0—2,6 тыс. чалавек. У той жа час у жніўні такіх значна больш — 3,2—3,6 тыс. чалавек. У цэлым летнія месяцы не ў лепшы бок змяняюць працоўную дысцыпліну”, — адзначаюць эксперты праекта.
У 2022 годзе ўзровень занятасці (адносіны колькасці занятага насельніцтва да колькасці насельніцтва ва ўзросце 15—74 гадоў) склаў 67,7%, беспрацоўя — 3,6% (паводле метадалогіі МАП; яшчэ адна метадалогія, якую выкарыстоўвае Мінпрацы, дае беспрацоўе на ўзроўні 0,1% — гэта тыя, хто атрымаў афіцыйны статус беспрацоўнага).

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская выказалася за тое, каб больш беларусаў вучыліся ў Еўропе, адчулі еўрапейскі лад жыцця (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Расія хоча, каб Беларусь заставалася залежнай, кантраляванай і нерэфармаванайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка

