Лукашэнка распарадзіўся завяршыць да канца 2024 года будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна
5 кастрычніка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка ўстанавіў “максімальны тэрмін заканчэння будаўніцтва” буйных спартыўных аб’ектаў у Мінску. Адпаведны ўказ ён падпісаў 5 кастрычніка, паведамляе яго прэс-служба.
Гаворка ідзе пра Нацыянальны футбольны стадыён і 50-метровы басейн, які адпавядае міжнародным стандартам.
Будаўніцтва аб’ектаў павінна завяршыцца да 31 снежня 2024 года.
Таксама вызначаны гарантыйны тэрмін абслугоўвання збудаванняў “кітайскім бокам” — два гады, удакладняецца ў паведамленні.
Указ аб будаўніцтве стадыёна і басейна Лукашэнка падпісаў летам 2018 года. Аб’екты ўзводзяцца на сродкі Кітая. Згодна з праектам, умяшчальнасць стадыёна складзе 33.000 гледачоў, басейна — больш за 6.000.
У верасні 2022 года Лукашэнка заявіў, што спартыўныя аб’екты ў Мінску “кітайцы нам будуюць бясплатна”. “Лепш не будавалі б [стадыён], як яны (футбалісты — “Позірк“.) гуляць. Але яны будуюць і басейн за свае грошы. Нацыянальны. Гэта будзе супер. Найбліжэйшым часам скончаць”, — сказаў Лукашэнка.
Ранее объекты планировали сдать в эксплуатацию в 2023 году, но сроки были пересены.
Пасля падзей 2020 года і пачатку вайны ва Украіне супраць беларускага спорту былі ўведзеныя санкцыі. У выніку ў Беларусі сёння практычна не праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць генпракурора Грузіі распачаць следства па факце затрымання грамадзяніна Беларусі ў Дэпартаменце міграцыі МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+