Беларускі праваабаронца з трыбуны ў Бруселі заклікаў “узмацніць ціск на рэпрэсіўныя ўлады”

15 лістапада, Позірк. Да “ўзмацнення ціску на рэпрэсіўныя ўлады ў розных краінах свету”, а таксама да “салідарнасці з актывістамі грамадзянскай супольнасці, якія знаходзяцца за кратамі за сваю дзейнасць”, заклікаў у Бруселі прадстаўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Канстанцін Старадубец.
Паводле інфармацыі “Вясны”, ён выступіў на адкрыцці Асамблеі Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (УП), якая праходзіць 14–16 лістапада.
Другі год запар праваабаронцы не могуць асабіста атрымаць Нобелеўскую прэмію міру праз тое, што знаходзяцца ў няволі, адзначыў Старадубец. Ён нагадаў, што летась на цырымоніі ў Осла не здолеў прысутнічаць зняволены кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі, у 2023 годзе падобны лёс напаткаў іранскую праваабаронцу Наргіз Махамадзі. Старадубец звярнуў увагу на “жахлівыя ўмовы ўтрымання ў турмах Беларусі і Ірана”, а таксама згадаў пра смерць кыргызскага праваабаронцы Азімжана Аскарава за кратамі ў 2020 годзе.
На 15-ю штогадовую асамблею ў Брусэлі сабралася каля 250 прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці з краін УП і Еўрасаюза — для абмеркавання фармата шматбаковага супрацоўніцтва ў рамках Усходняга партнёрства, ролі грамадзянскай супольнасці і спосабаў забеспячэння яе ўстойлівасці ў будучыні.
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка


