Гарбунова абмеркавала з чэшскімі палітыкамі праблему беларускіх палітзняволеных

15 лістапада, Позірк. Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Вольга Гарбунова падчас візіту ў Чэхію правяла сустрэчы са старшынёй камітэта па падтрымцы правоў чалавека і дэмакратыі за мяжой парламента Чэхіі Евай Дэкруа, паведаміла 15 лістапада прэс-служба АПК.
На сустрэчы былі абмеркаваныя крокі, якія чэшскія дэпутаты з парламенцкай групы “сяброў дэмакратычнай Беларусі” могуць зрабіць, каб “паўплываць на ўмовы, у якіх несправядліва ўтрымліваюцца беларускія палітзняволеныя”, пасадзейнічаць іх вызваленню “без легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі”, дапамагчы тым, хто ўжо выйшаў з турмаў, гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што Дэкруа выказала гатоўнасць камітэта пасадзейнічаць правядзенню ў Празе праваабарончай канферэнцыі па пытанні беларускіх палітзняволеных.
З упаўнаважанай чэшскага ўрада па правах чалавека Кларай Лаўрэнчыкавай прадстаўніца АПК абмеркавала працяг барацьбы беларускіх грамадзян за свабоду і дэмакратыю і жорсткія ўмовы турэмнага ўтрымання беларускіх палітзняволеных.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



