У “спіс экстрэмістаў” дададзена яшчэ 22 чалавекі, сярод іх адвакат Юргілевіч, журналіст Мажэйка, сын Лябедзькі

17 лістапада, Позірк. У пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” дададзена яшчэ 22 чалавекі, цяпер у ім 3.520 прозвішчаў, вынікае з абноўленага дакумента на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Усе ўнесеныя ў спіс асуджаныя і адбываюць пакаранне па “пратэстных” крымінальных артыкулах.
11 з іх прызнаныя палітвязнямі.
У пералік уключаны адвакат Юлія Юргілевіч і кіраўнік ліквідаванай уладамі гродзенскай арганізацыі “Цэнтр гарадскога жыцця”, журналіст Павел Мажэйка, прыгавораныя ў рамках адной справы да 6 гадоў пазбаўлення волі за “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці” (ч.2 арт. 3614 КК).
Таксама ў спісе Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі, асуджаны на 3,5 гады зняволення за “фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання” (арт. 3612 КК).
Акрамя гэтага, “экстрэмістамі” прызначаныя 65-гадовы прадпрымальнік Пётр Старацітараў (прысуд — 5 гадоў пазбаўлення волі), 68-гадовая пенсіянерка Наталля Пятровіч (6 гадоў), Дзмітрый Загаловец (3,5 года), Сяргей Адаська (2,5 года), Аляксандр Коваль (2,5 года), Аляксандр Пабяржын (1,5 года), экс-менеджар па міжнародных перавозках кампаніі “Трансглабал” Сяргей Мардзіловіч (прысуд невядомы).
У спіс унесены IT-спецыяліст з Сеніцы (Мінскі раён) Дзмітрый Маставы, асуджаны на 10 гадоў пазбаўленне волі па справе аб дыверсіі на ваенным аэрадроме ў Мачулішчах, у выніку якой быў пашкоджаны расійскі самалёт А‑50. Маставы прызнаны вінаватым паводле арт. 356 (здрада дзяржаве) і арт. 3614 КК.

- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваСябры памерлага археолага Эдварда Зайкоўскага плануюць выдаць яго манаграфію пра святыні БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ліпені актыўнасць мігрантаў на польскай мяжы вырасла ў 3,6 раза, на літоўскай — у 2,4 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка

