Зяленскі прапанаваў Вярхоўнай Радзе ўвесці санкцыі ў дачыненні да Расіі і Беларусі на 50 гадоў

20 лістапада, Позірк. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўнёс на разгляд Вярхоўнай Рады зацверджанае ім рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) ад 20 лістапада аб прымяненні сектаральных эканамічных санкцый да Расіі і Беларусі ў абаронна-прамысловай сферы.
Санкцыі ўводзяцца на 50 гадоў і прадугледжваюць, у прыватнасці, забарону на правядзенне аперацый з таварамі і паслугамі, на міжнародную перадачу якіх распаўсюджваецца дзеянне закона Украіны “Аб дзяржаўным кантролі за міжнароднымі перадачамі тавараў ваеннага прызначэння і падвойнага выкарыстання”, з рэзідэнтамі Расіі і Беларусі, у тым ліку якія праводзяцца з прыцягненнем рэзідэнтаў іншых дзяржаў.
У адпаведнасці з рашэннем спыняецца выкананне эканамічных і фінансавых абавязацельстваў на карысць рэзідэнтаў РФ і Беларусі па аперацыях з таварамі ваеннага прызначэння і падвойнага выкарыстання. Забараняецца перадача рэзідэнтам і рэзідэнтамі РФ і Беларусі тэхналогій, правоў на аб’екты права інтэлектуальнай уласнасці, а таксама ажыццяўленне рэзідэнтамі гэтых краін дзеянняў, звязаных з абаронай правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці, акрамя дзеянняў па працягу тэрміну дзеяння правоў інтэлектуальнай уласнасці і падаўжэння тэрміну дзеяння ахоўных дакументаў.
Уводзіцца забарона на рэгістрацыю і акрэдытацыю арганізацый калектыўнага кіравання, заснавальнікамі якіх з’яўляюцца рэзідэнты Расіі і Беларусі. Спыняецца дзеянне сумесных і прамысловых праграм у сферы бяспекі і абароны, удзельнікамі якіх з’яўляюцца рэзідэнты РФ і/або Беларусі, адносна тавараў ваеннага прызначэння і падвойнага выкарыстання, а таксама ўводзіцца забарона на ажыццяўленне інвестыцый з удзелам рэзідэнтаў РФ і/або Беларусі ў адносінах да юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці, міжнароднай перадачы тавараў ваеннага прызначэння і падвойнага выкарыстання, у тым ліку праводзімых з прыцягненнем рэзідэнтаў іншых краін.
Пасля зацвярджэння Вярхоўнай Радай рашэнне РНБА набудзе моц.
Пасля пачатку вайны, у якой беларускія ўлады дапамагаюць Расіі, Украіна ўвяла некалькі пакетаў санкцый супраць Мінска.
Гл. таксама па тэме:
Украіна ўвяла санкцыі яшчэ супраць 20 прадпрыемстваў беларускага ВПК
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першай палове 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на траціну менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа апошні год запасы прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемстваў выраслі на 1,5%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія пяць дзён суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 400 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку ліпеня — больш за 1,5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя склала пратакол на беларускага праваабаронцу Рамана Кісляка, які вымушана жыве ў Тбілісі без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


