Былы кіраўнік ліквідаванай партыі “Зялёныя” Кучук заявіў аб жаданні ўдзельнічаць у выбарах
20 лістапада, Позірк. Былы старшыня ліквідаванай Беларускай партыі “Зялёныя” Зміцер Кучук заявіў аб жаданні ўдзельнічаць у выбарах 2024 года.
“Калі ў краіне няма сумленных, свабодных выбараў, а нашыя галасы ніхто не лічыць. Калі ў суседніх краінах ідзе вайна, а з 15 палітычных партый ліквідавана 11, а за палітычную дзейнасць можна патрапіць у турму, я прыняў рашэнне ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі”, — заявіў палітык у відэазвароце, размешчаным у сацыяльных сетках.
Кучук не ўдакладняе, на якіх менавіта выбарах ён плануе вылучыць сваю кандыдатуру — у парламент ці мясцовыя саветы, аднак падкрэслівае, што “не мае ілюзій, што атрымае дэпутацкі мандат”.
Для палітыка, паводле яго слоў, “важна стаць голасам” беларусаў, якія знаходзяцца ў краіне, гатовых “падтрымліваць незалежных кандыдатаў”.
Кучук паведамляе, што ягоная каманда падрыхтавала законапраект аб амністыі, які будзе рэалізоўваць пасля выбарчай кампаніі, і канцэпцыю рэформаў, якую “неабходна рэалізаваць”.
42-секундны відэаролік Кучук запісаў у цэнтры Мінска, недалёка ад плошчы Перамогі. Рэакцыя ўладаў, якія пераследуюць грамадзян за любую палітычную актыўнасць, не звязаную з праявай лаяльнасці, пакуль невядомая. Ад каментару “Позірку” ён адмовіўся.
Сёлета ўетку і ўвосень Вярхоўны суд на падставе іскаў Міністэрства юстыцыі ліквідаваў 11 партый: Кансерватыўна-хрысціянскую партыю — БНФ, Беларускую патрыятычную партыю, Беларускую партыю “Зялёныя”, партыю “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”, Рэспубліканскую партыю, Сацыял-дэмакратычную партыю народнай згоды, Партыю БНФ, Аб’яднаную грамадзянскую партыю, Беларускую сацыяльна-спартыўную партыю, Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю “Грамада” і Беларускую партыю левых “Справядлівы свет”.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя саветы дэпутатаў 29-га склікання пройдуць у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года, у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання — 4 красавіка 2024 года. Пра гэта паведаміла прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі са спасылкай на падпісаныя ім 20 лістапада ўказы “Аб прызначэнні выбараў дэпутатаў” і “Аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”.
Сумесныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы адбудуцца упершыню.
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка