Больш за 20 краін Заходняй Еўропы падтрымалі даклад ААН аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі
22 верасня, Позірк. Даклад намесніка вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Нады Аль-Нашыф падтрымалі больш за 20 краін Заходняй Еўропы, паведаміла 22 верасня прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
Падчас абмеркавання даклада рэпрэсіі ў Беларусі асудзілі ЗША, Украіна, Малдова, Літва, Эстонія і іншыя дэмакратычныя краіны, а таксама Еўрасаюз, удакладніў на просьбу “Позірку” галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка са спасылкай на дарадцу дэмлідара па прававых пытаннях Крысціну Рыхтэр, якая прысутнічала на выступленні Аль-Нашыф.
У той ці іншай меры не падтрымалі даклад КНДР, Эрытрэя, Нікарагуа, Азербайджан, Судан, Ліван, Сірыя, Венесуэла, Куба, Расія, Кітай, Зімбабвэ.
Намеснік вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў сваім дакладзе 22 верасня ў Жэневе заклікала правесці расследаванне па фактах палітычных рэпрэсій у Беларусі, пакараць вінаватых і вызваліць палітвязняў.
Яна таксама заявіла пра неабходнасць выкарыстання для расследавання краінамі-чальцамі ААН “нацыянальных працэдур на аснове ўстаноўленых прынцыпаў экстэрытарыяльнай, універсальнай юрысдыкцыі”.
Паводле слоў намесніка вярхоўнага камісара, за мінулыя паўгода ўлады Беларусі зрабілі яшчэ больш жорсткім кантроль за грамадзянскай супольнасцю, а праз тры гады пасля прэзідэнцкіх выбараў сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца складанай і “не дэманструе ніякіх прыкмет паляпшэння”.
Гл. таксама:
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства


