Кавалеўскі абмеркаваў з уладамі Ісландыі падтрымку еўрапейскага выбару Беларусі з боку Рэйк’явіка

25 лістапада, Позірк. Беларуска-ісландскія стасункі абмеркаваў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), прадстаўнік АПК па замежных справах Валер Кавалеўскі з чыноўнікамі і парламентарыямі Ісландыі падчас візіту ў гэтую краіну 23–24 лістапада.
Паводле інфармацыі прэс-службы АПК, ён сустрэўся з кіраўніцай дырэктарата па міжнародных справах і палітыцы Міністэрства замежных спраў Марыяй Мьёль Ёнсдоцір, палітычным дарадцам міністра Херсірам Аранам Олафсанам, дарадцам прэзідэнта Унай Сікхватсдоцір, а таксама старшынёй парламенцкага камітэта па міжнародных адносінах Дзільяй Міст Эйнарсдоцір.
Сярод іншага Кавалеўскі абмяркоўваў з імі “міграцыйную праблематыку і дапамогу Ісландыі ў вырашэнні праблем, з якімі сутыкнуліся беларусы”, “паглыбленне парламенцкага супрацоўніцтва, у тым ліку праз удзел у Альянсе за дэмакратычную Беларусь”, “працяг кантактаў на найвышэйшым палітычным узроўні”.
Размовы таксама тычыліся “пагрозы незалежнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці Беларусі з боку Расіі” і “падтрымкі Ісландыяй еўрапейскага выбару Беларусі, удзелу у рэалізацыі крокаў па дасягненні гэтай мэты”.
“Візіт адбываўся на тле прызначэння новага міністра замежных спраў, і важна было пачуць ад ісландскага боку, што іх палітыка па Беларусі застаецца нязменнай. Супрацоўніцтва Беларусі з Ісландыяй — прыклад таго, наколькі насычанымі і практычнымі могуць быць адносіны паміж геаграфічна аддаленымі народамі, якія аднак збліжаюць агульныя каштоўнасці, салідарнасць і спагада”, — пракаментаваў Кавалеўскі вынікі сваёй паездкі.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



