Латушка: Сёння Лукашэнка прыйшоў да нас з ператрусам, мы вернемся да яго з ордэрам на арышт

28 лістапада, Позірк. “Лукашэнка сёння зноў прыйшоў да нас. Да многіх з нас нават без ордэраў на ператрус. Але мы вернемся да яго з ордэрам на арышт. Адказнасць немінучая”, — заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка, каментуючы 28 лістапада на сваім ютуб-канале новую “справу Каардынацыйнай рады”.
“Здраднік дзяржавы — гэта ён. Тэрарыст і экстрэміст — ён. Ваенны злачынец — таксама ён, грамадзянін Лукашэнка. Мы не спынімся. Мы працягваем дзейнічаць”, — сказаў Латушка.
Палітык нагадаў аб перадачы ў Міжнародны крымінальны суд матэрыялаў з доказамі датычнасці Лукашэнкі да вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.
“У нашым распараджэнні папкі з доказамі. Доказамі ўчыненых злачынстваў супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа, ваенных злачынстваў у дачыненні да ўкраінскага народа, учыненых грамадзянінам Лукашэнкі і яго саўдзельнікамі. І гэтыя тэчкі ўжо знаходзяцца ў пракуратуры Міжнароднага крымінальнага суда, у пракурораў Генеральнай пракуратуры Украіны, у пракурораў многіх еўрапейскіх краін”, — падкрэсліў Латушка.
28 лістапада прайшла хваля ператрусаў па месцах беларускай рэгістрацыі і ў сваякоў прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі, звязаных з Каардынацыйнай радай па ўрэгуляванні палітычнага крызісу.
Вядома, што ператрусы прайшлі ў Латушкі і супрацоўнікаў НАУ, прэс-сакратара Святланы Ціханоўскай Ганны Красулінай, кіраўніка руху “За Свабоду” Юрыя Губарэвіча, аналітыка, эканаміста Сяргея Чалага, былога кіраўніка арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча, аднаго з прадстаўнікоў Народных пасольстваў Беларусі і дэлегата КР ад арганізацыі “Беларусы замежжа” Міхаіла Таўбе. Пра ператрус паведаміў у сацсетках таксама Сяргей Марцалеў, які 13 лістапада заявіў аб выхадзе са складу КР.
Следчы камітэт паведаміў, што па справе ў якасці падазраваных праходзіць больш за 100 чалавек. Ім інкрымінуюцца ч. 1 арт. 357 (змова ці іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+