У Варшаўскім універсітэце адкрыўся 4-ы набор на праграму “Новыя кадры для новай Беларусі”

1 снежня, Позірк. У Цэнтры ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта адкрыўся 4-ы набор на праграму навучання беларускіх дыпламатаў “Новыя кадры для Новай Беларусі”, паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).
Праект рэалізуецца пры падтрымцы міністэрстваў замежных спраў Польшчы і Францыі, Варшаўскага ўніверсітэта і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ).
Навучанне арганізавана ў супрацы з Дыпламатычнай акадэміяй МЗС Польшчы “з удзелам дасведчаных выкладчыкаў і дыпламатаў”, “высокапастаўленых супрацоўнікаў МЗС і выкладчыкаў ВНУ”. У праграме прадугледжаны лекцыі кіраўніка НАУ і намесніка кіраўніцы АПК Паўла Латушкі (былы амбасадар Беларусі ў Польшчы, Францыі), кіраўніка місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі Уладзіміра Астапенкі (былы амбасадар у Аргенціне, Уругваі, Парагваі, Перу, Кубе).
На адкрыцці набору ў Варшаўскім універсітэце Латушка прывітаў “тых, хто будзе ствараць новую дыпламатыю новай Беларусі”.
“Сярод удзельнікаў праграмы будучыя дыпламаты, амбасадары незалежнай, дэмакратычнай, еўрапейскай Беларусі — будучыня беларускай дыпламатычнай службы, — адзначыў ён. — І асабліва важна, каб дыпламатычныя кадры ў новай Беларусі былі падрыхтаваныя прыняць адказнасць за знешнюю палітыку Беларусі ў транзітны перыяд. Для гэтага трэба рыхтавацца ўжо сёння”.
Паведамляецца, што сёлета ў праграме ўдзельнічае 21 слухач. За тры гады навучанне прайшло каля 60 чалавек, “многія з якіх ужо працуюць у АПК, Офісе Святланы Ціханоўскай, НАУ, з’яўляюцца сябрамі Каардынацыйнай рады”.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



