Віцэ-прэм’ер Пархомчык анансаваў вытворчасць у Беларусі 12-мясцовых самалётаў ЛМС-401 у супрацоўніцтве з РФ
21 жніўня, Позірк. У Беларусі ў супрацоўніцтве з Расіяй плануецца пачаць вытворчасць лёгкіх 12-мясцовых самалётаў мадэлі ЛМС-401, паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык 20 жніўня ў эфіры праграме “Контуры” на тэлеканале АНТ.
Паводле яго слоў, адпаведнае пагадненне было падпісанае падчас ліпеньскага візіту прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі ў Екацярынбург.
Зараз праект знаходзіцца на этапе “распрацоўкі доследна-канструктарскіх работ”.
“Спатрэбіцца ўдзел 407-га завода і 558-га завода Баранавічаў (Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі і авіярамонтны завод у Брэсцкай вобласці адпаведна. — “Позірк”.), спатрэбіцца будаўніцтва дадатковых вытворчых магутнасцей у частцы механаапрацоўкі, у частцы будаўніцтва корпуса для зборкі гэтых самалётаў”. — сказаў чыноўнік.
“Часу мы абсалютна не маем, гэта трэба рабіць хутка аператыўна. Нашы прамысловыя прадпрыемствы ўжо ўступілі ў цесную кааперацыю з прадпрыемствамі Расійскай Федэрацыі, якія вырабляюць іншыя лятучыя апараты, самалёты. Мы таксама ўжо бярэм на сябе абавязацельствы пастаўкі і апрацоўкі пэўных камплектуючых для пастаўкі дэталяў на канвеер Расійскай Федэрацыі. Таму тэма абсалютна патрэбная, гэта новы вектар развіцця, хопіць нешта рамантаваць, час лятаць на сваіх самалётах”, — дадаў ён.
Адметна, што інфармацыі пра ЛМС-401 у адкрытым доступе няма. Вядома толькі пра мадэль ЛМС-901, распрацаваную кампаніяй “Байкал-Інжынірынг” (даччынае прадпрыемства Уральскага завода грамадзянскай авіяцыі). Існуе ў выглядзе доследнага ўзору, вытворчасць плануецца пачаць у 2023 годзе.
У сярэдзіне ліпеня Галоўчанка заявіў у інтэрв’ю расійскаму тэлеканалу РБК, што ўзор сумеснага беларуска-расійскага самалёта з’явяцца праз тры гады, яшчэ год ці два спатрэбяцца, каб самалёт выйшаў у рэйс.
11 жніўня Аляксандр Лукашэнка не выключыў магчымасць вытворчасці ў Беларусі цывільных паветраных суднаў.
Гл. таксама:
Галоўчанка: Узор сумеснага беларуска-расійскага самалёта з’явіцца праз тры гады

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю склала 138,3 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ чэрвені колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 22,4 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінулі 37 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

