АПК: Еўрасаюз выдзеліць на падтрымку беларускай культуры 5 млн еўра

12 снежня, Позірк. Еўрапейскі саюз выдзеліць на падтрымку беларускай культуры 5 млн еўра, паведамляе Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК).
Гэта стала вядома падчас пасяджэння працоўнай групы па інфармацыі і медыя ў межах Кансультатыўнай групы ЕС — Беларусь.
“Мы будзем паведамляць, калі гэтыя грошы будуць даступныя і як іх можна будзе выкарыстаць. Мы вельмі ўдзячныя Еўрасаюзу за дапамогу і разуменне важнасці гэтай тэмы для ўсіх нас”, — заявіла прадстаўніца АПК па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.
“Падчас працы групы мы абмяркоўвалі стратэгічныя камунікацыі, падтрымку Еўрасаюзам незалежных беларускіх медыя, процідзеянне прапагандзе, а таксама шляхі папулярызацыі еўрапейскіх каштоўнасцей у беларускім грамадстве”, — дадала яна.
Другое пасяджэнне кансультатыўнай групы ЕС — Беларусь адбылося 12 снежня ў Брусэлі.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



